Сын вады

Манг надумаўся скарыстаць гэтае падарожжа па паліва, каб здабыць сабе жэрдак і кары, а там ужо відаць будзе, што рабіць.
Усю ноч ішлі лодкі на поўнач па вуліцах і завулках. На другі дзень апаўдні выйшлі ў шырокую пратоку. Гэта і была Магеланава пратока.
Спераду ўздымаліся высокая снегавыя горы: то пачынаўся кантынент Амерыкі. Але і ён быў гэтак жа зрэзаны рознымі маленькімі затокамі і пратокамі, як і тыя астравы, адкуль нашы падарожнікі прыехалі. Гэтак жа нельга было даступіцца да стройках, голых скал. Толькі далей, у цяснінах, касмацілася расліннасць.
Налева пачынаўся Ціхі акіян, а на права пратока гублялася сярод скал.
— Гляньце, гляньце, кану белых плыве,— закрычалі дзеці.
I сапраўды,— з-за скалы паказаўся карабель, вялікі, магутны.
Узварушыліся дзеці, засмяяліся.
Усе замахалі рукамі. Нават паважныя бацькі задурэлі не менш ад дзяцей.
Гэта было адзнакай таго, што яны ўжо бачылі караблі, ведалі, што гэта такое, і не толькі не баяліся, але, наадварот, радаваліся, бо ведалі, што ім нешта перападзе. Яны паплылі насустрач караблю.
Там ужо заўважылі іх і згуртаваліся ля борта, кяб падзівіцца на такіх рэдкіх, незвычайных марскіх жыхароў. Паляцелі зверху кавалкі хлеба. Фуіджынцы кідаліся за імі нават у мора і тут жа з'ядалі прамоклы ў горка-салёнай вадзе хлеб. I якім смачным ён ім здаваўся!
Нехта пастараўся кінуць дзецям апельсін, які тыя адразу ж пачалі есці разам з лушпайкамі. Нейкі міласэрны пан не пашкадаваў кінуць добры ножык-складанчык, які падхапіў Манг.
Нездарма радаваліся фуіджынцы сустрэчы з караблём, але ж затое ледзь і не пацярпелі: ад карабля ўзняліся такія хвалі, што толькі гэтыя маревая людзі маглі неяк утрымацца, каб не перакуліцца.
Карабель прайшоў. Доўга глядзелі ўслед яму фуіджынцы, пакуль ён не завярнуўся направа і не знік за скаламі. Рэдка ім здаралася бачыць карабель,— раз або два ў год, а то і менш, бо не маглі ж яны ўвесь час пільнаваць тут на да розе. Ды і наогул караблі па Магеланавай пратоцы ходзяць рэдка, асабліва з таго часу, калі пракапалі Панамскі канал.
Карабель прайшоў, зноў засталося тое самае, што было: вада, скалы і два чоўны. Шдзе ніякіх адзнак жылля чалавека. I каб не было ў руках некаторых рэчаў, можна было б падумаць, што ўсё гэта прысшлася.
«Адкуль яны плывуць і куды? — думаў Манг.— Якім чынам і дзе пабудавалі такую вялізную кану? Адкуль яны бяруць такія дзіўныя рэчы? Чаму яны так рэдка сустракаюцца? Шкада, што нельга ўбачыць іх зусім блізка. Якія гэта людзі, ды і наогул ці людзі?..»
Манг быў упэўнены, што гэтыя людзі, як і ўсе іншыя на свеце, жывуць таксама на вадзе, толькі ў велізарнай кану. Але ў якім месцы яны знаходзяцца, чаму тут яны заўсёды толькі праязджаюць міма, а не спыняюцца?
I ён запытаў аб гэтым у бацькі. „Тое— адказаў стары Тайдо.— Яны жывуць заўсёды на зямлі, на беразе, і вельмі далека. Кажуць, што ў іх на зямлі пабудаваны такія самыя вялізныя кану. А на гэтых яны толькі часам пераязджаюць з месца на месца.
— Значыцца, яны заўсёды жывуць на адным месцы, на беразе? — здзівіўся Манг.
— Так.
— Чаго ж ім сядзець на беразе, калі яны на такіх кану могуць жыць усюды, дзе за хочу дь? Хто ж можа жыць заўсёды на адным месцы? Адкуль жа ежы ўзяць?
Але на такія пытанні стары Тайдо не мог адказаць. I Манг пастанавіў сабе абавязкова паглядзець на іх, калі ён будзе мець сваю ўласную кану.
Тым часам яны перасеклі Магеланаву пратоку, прайшлі некалькі закавулкаў між скал і апынуліся ў досыць вялікай прыгожай бухце. Акружаная з усіх бакоў гарамі, заўсёды ціхая, бухта з'яўлялася найлепшым прытулкам не толькі для чоўнаў фуіджынцаў, але і для кожнага судна. Кавалак паперы ля берага сведчыў, што нейкае судна яшчэ нядаўна карысталася гэтым прытулкам.