Сын вады

У лодцы Коса было толькі тры чалавекі: ён сам, жонка ды чатырнаццацігадовая дачка Мгу. Але недахоп мужчынскае сілы замяняўся умением жанчын добра плесцi з травы і лубу розныя рэчы: торбы, цыноўкі, асабліва ж лодкі — «канў». Манг ведаў, што і цяпер у іх ёсць начатая «кану».
— Паліва маеш? — запытаўся Тайдо.
— Не. Вось я і хацеў прапанаваць табе ехаць разам.
— Добра. Тады пачакай тутака, пакуль вада падымецца.
Пасля доўгай непагадзі сонца здавалася такім цёплым, пяшчотным, што лгодзі размякл! і паступова паснулі.
А вада тым часам зноў пачала падымацца. Пад вечар лодка Коса дакранулася да лодкі Тайдо.
А яшчэ праз гадзіну абедзве лодкі плылі па вуліцы, нібы ніякага здарэння з імі не было.
Па паліва.— Суетрэча з кораблем.— Шыццё лодкі.— Чалавек у птушынай вопратцы. Палмоинне на жаржоў.— Сварка з-за скуры.
Яшчэ з таго часу, калі Манг быў зусім маленькім хлопчыкам, ён заўсёды востра адчуваў адну невыгоду іхняга жыцця,— гэта тое, што яны заўсёды былі звязаны адзін з адным. Ен хацеў бы пайсці туды або туды, пабыць тут, пахадзіць там, але иельга было: ён моцна прыкаваны да сваей лодкі, да сваей сям'і.
I з таго часу ён усё марыў толькі аб адным: каб быць вольным, каб мець магчымасць плысщ куды хочаш і заставаода там, дзе табе падабаецца. А для гэтага трэба было мець сваю асобную, уласную «кану». Але яе маглі мець толькі самастойныя, дарослыя людзі. Шчога не заставалася, як толькі чакаць, пакуль ён вырасце.
Нарэшце пайшоў яму васемнаццаты год. Ужо сам банька пачаў пагаворваць аб тым, каб падзяліцца, бо вельмі ўжо цесна рабілася ў лодцы.
— Вось падрасце Мгу,— казаў ён,— возьмеш сабе яе за жонку. Добрая дзяўчына, майстроўка. I добрую кану табе пашые.
Сэрца Манга забілася мацней пры думцы аб... лодцы, а не аб дзяўчыне. Не пра тое, каб жандцца,
думаў ён, а пра волю. Эх, каб можна было атрымаць толысі кану, без жонкі!
Ен выказаў гэтую думку бацьку, але стары Тайдо нават не зразумеў, чаго ён хоча.
— Навошта табе адзін човен, калі можна разам атрымаць і човен і жонку? Я ўжо дагаварыўся аб гэтым з Косам.
Мангу нічога не заставалася, як толькі чакаць.
Для таго каб пабудаваць кану, трэба было зрабіць з жэрдак шкілет яе, а потым абшыць карой. Такім чынам, трэба было знайсці дрэва, што з'яўляецца вельмі нялёгкай задачей, потым — знайсці досыць кары, што таксама вельмі цяжка, ды сшыць яе, што з'яўляецца ўжо вялікім майстэрствам. Трэба дапасаваць лубяныя ніці-стужкі да дзірак такім чынам, каб ніводная кропля вады не пранікла. Гэта сапраўды вялікае майстэрства.