Сын вады

Хоць і без гэтага Манг бачыў яе за чатыры гады разы са тры, але ўсё ж яму зрабілася сумна. Адзінок! ў гэтым чужым шматмільснішм гора дзе, ён усё ж такі адчуваў, што тут недзе ёсць чалавек, які ведае яго, які звязан з ім агульнымі перажываннямі, успамінамі, да я ко га нават можна было б звярнуцца ў часе бяды. Гэта ж яна рэкамендавала Яго ў гэты рэстаран і нават за першы год заплапдла гаспадарам значную суму за ўтрыманне і навучанне. I ў далейшым гаспадары л!чыл!ся з ёй !, здаецца, яшчэ раз атрымал! грошы. Без яе ён не ўтрымаўся б тут ніводнага дня. А цяпер невядома, што будзе...
— Ну, дык прынясі нам вячэру,— сказаў ваенны і заказаў страны.
Кал! Манг адышоў, афіцэр звярнуўся да жонкі:
— Грэт, ты забываеш, што знаходзішся на людзях. Ты размаўляеш з ім, нібы з роўным. Гэта ж непрыстойна. Што могуць падумаць людз!, гледзячы на такое пашбрацтва?
— Гэта ж апошні раз, на разв!танне,— апраўдвалася Грэт.— Усё ж такі яму я аба вяза на сваім Міс — паненка.
— Дык жа ты зрабіла для яго ў сто разоў больш. Не кожны так адплаціў бы. Але з гэтага не вынікае, што ты павінна сябраваць з гэтай малпай.
— Ну, якое тут сяброўства! — махнула рукой Грэт.
— Каштан каштану зайздросщць,— уставіў свае слова брат.
— А ты гатоў на ўсялякія недарэчнасці, абы толькі пажа рта ваць,— нездаволена адказаў афіцэр.
Калі пасля вячэры ваенны расплачваўся, ён даў Мангу «на чай» цэлыя тры фунты стэрлінгаў, за што жонка ўзнагародзіла яго ўдзячным позіркам.
Манг доўга стаяў на месцы і сачыў, як выходзіла Белая Птушка. А тая ўжо шчабятала аб ад'ездзе, аб падарожжы, аб знаёмых і зусім забылася, што на свеце існуе нейкі Манг...
Праз тры дні Манга звольнілі...
Апошняй прычэпкай было яго «непаразумение» з п'яным панам. Яшчэ важней было тое, што яго заступніца выехала. А галоўнай прычынай было, што Манг не меў той вяртлявасці, спрытнасці, хітрасці, якія патрабуюцца ад лакеяў у такіх панскіх установах.
I Манг апынуўся на вуліцы, сярод тысяч беспрацоўнага люду — белых, чорных, жоўтых, бурых.
I, бадзяючыся на імглістых вуліцах Лондана, ён часта ўяўляў сабе іншы горад сярод скал, вуліцы-каналы, марскіх птушак, кану, сям'ю і Мгу.