Сын вады

— Не,— адказаў брат,— калі ўжо не будзе чаго есці, дык я тады хоць хлеба з маслам з'ем.
Тым часам падыходзіў Манг. Хоць зусім інакшы выгляд ён меў, хоць на ім быў дасканалы сурдутны гарнітур, але ўсё ж такі кі да лася ў вочы, што гэтае ўбранне не пасавала да яго. Нізкі рост, даўгія рукі, тонкія ногі, агульны выгляд і рухі — уся гэтая спадчына яго папярэдняга жыцця давала сябе адчуваць.
Калі ён убачыў сваю Белую Птушку, такую прыгожую, чыстую, у некным шарым адзенні, і разам з тым такую чужую, далёкую — ён не мог дань веры, што калісьці яны былі так блізка адзін ля аднаго. Але вобразы самі паплылі перад яго вачыма: вось ён яе выратоўвае з мора, вось яны на скале, потым у бацькоў, потым пяць дзён у чоўне...
— Гай ты, мал па! Падай рому! — пачуў ён ля сябе п'яны гола с.
Манг азірнуўся і ўбачыў п'я на га пана, які ўтаропіўся на яго бычынымі вачыма.
— Выбачайце! — сказаў Манг.— Я заняты.
— Што?! — гыркнуў пан і стукнуў кулаком на стале.— Хіба я не бачу, што ты ідзеш з пустымі рукамі?— I ён зноў стукнуў кулаком так, што шклянкі зазвінелі.
Падскочыў старшы служачы:
— Выбачайце, пан! Чым пан нездаволены?
— Што ж гэта ў вас тут робіцца, га? — зароў той.— Паназбіралі малпаў з усяго свету, а служыць не навучылі: ідзе з пустымі рукамі і адмаўляецца, калі яму загадваюць. Гэта ж...
Ледзь уціхамірылі яго. Але да службовай характарыстыкі Манга далучылася новая пляма...
Манг падышоў да стала Грэт і пакланіўся. Абодва мужчыны пачалі пільна прыглядацца да яго.
— Дык вось які ён! — прамармытаў ваенны.
— Ну, як жывеш, Манг? — пачала Грэт.— Як ідзе служба?
— Дзякую, мхе. Служу, як магу.
— А я цяпер ужо не міс, а містрыс1. А гэта мой муж, кагата н ваеннага карабля.
— Відаць, такі ўжо лес твой, сястрыца, што галоўныя моманты твайго жыцця звязаны з каштанам!.
— Дзякую за параўнанне! — нездаволена буркнуў муж.
— Не абражайся, Джэк,— казаў далей брат,— ён жа ж быў не ваенны, а цывільны капітан.
Манг стаяў і сарамліва ўсміхаўся. Ен добра памятаў «урачыстую» сустрэчу на караблі.
— А што, Манг, ці не хацеў бы ты вярнуцца да хаты? — пыталася далей Грэт.
— Не ведаю,— адказаў Манг, падумаўшы.— Наведацца, у кожным разе, хацелася б.
— А мы з та бой, мусіць, ужо не скора ўбачымся. Я сёння ўначы выязджаю з  мужам у  Індыю.