Сын вады

Зразумела, канітан згадзіўся,— і праз мінуту на палубе сярод шырокага кола пасажыраў з'явіўся Манг у сваім убранні...
Не кожны артыст мог бы пахваліцца такім поспехам, які спаткаў Манга. Крыкі, рогат, воплескі пакаціліся па пустынней пратоцы і адбіліся рэхам між дзікіх скал і цяснін.
А Манг стаяў пасярэдзіне, апусціўшы рукі, неяк крыва ўсміхаўся і не ведаў, на што дзівіцца: ці на фацэтиых людзей у незвычайным адзенні, ці на дзіўнае абсталяванне, ці на страшную трубу з дымам, ці на ўздрыгі і грукат канузвера, які пачаў ужо рухацца нанерад.
— Ахвярую капітану Мангу нехапаючую частку адзення! — крыкнуў адзін вясёлы паніч і праз хвіліну прынёс яму... нагавіцы. Уздзелі іх і зноў пакаціліся ад смеху. Сярод аднастайнай, нуднай дарогі гэтае здарэнне прынесла людзям некалькі мінут забавы. А потым забыліся на гэта і зноў пачалі нудзіцца.
Пратока апусцела. Як і раней, плюхалася вада, як і раней, моўчкі стаялі суровыя чорныя скалы, як і раней, ніякіх слядоў чалавека.
Толькі сярод вады сіратліва хісталася кану. На сподзе яе курылася галавешка, побач валяліся скуры і вытыркаліся вясло і піка.
У паветры прарэзліва крыкнула чайка, пакружылася над чоўнам, некалькі разоў праляцела над ім так нізка, што нават дакранулася крылом, а потым спакойна ўселася на краі...

ПРАЗ ЧАТЫРЫ ГАДЫ 

На адной з лепшых вуліц Лондана стаіць вялікі рэстаран «Касмапаліт».
Шмат прахожых спыняецца ля акон, каб падзівіцца на пышнае, бага та е абсталяванне, асабліва ж на гэтых людзей, што абслугоўваюць у рэстаране. Сярод сотні афіцыянтаў нельга ўбачыць і двух, якія належалі б да адной нацыі. Здаецца, увесь свет сабраўся, каб служыць англійскім капіталістам. Не толькі беднаму, але і сярэдняга дастатку чалавеку нельга было і думаць наведаць гэты палац, дзе адна жабіная лапка каштавала два рублі золатам. Але нягледзячы на гэта народу заўсёды было поўна.
Кожную хвіліну бясшумна пад'язджалі аўтамабілі, і адтуль выходзілі вясёлыя, шчаслівыя людзі. Вось пад'ехала кампанія з двух маладых мужчын і адной жанчыны. Адзін з мужчын быў цывільны, у цыліндры, з маноклем, другі — у форме флоцкага ваеннага афіцэра. Жанчына была прыгожая, гадоў дваццаці двух, з тонкім далікатным тварам і блакітнымі вачыма. Людзі ўвайшлі ў сярэдзіну і спыніліся ў вялікай зале, дзе на эстрадзе выступалі афрыканскія танцоркі, а музыка даносілася аднекуль зверху. Навакол гула гаворка, час ад часу раздавался стрэлы корка ў з бутэлек.
Зараз жа падскочыў негр і схіліўся, чакаючы загаду.
— Шампанскага  і амараў',— загадаў афіцар.
— Не, пачакайце,— спыніла жаячына,— паклічце лепш Манта. Хай ён падае.
— Слухаю! — ска за ў негр і пабег назад.
— Я, сястрыца, баюся, што вы пачастуеце нас вашымі ўлюбёнымі стравамі: слімакамі, чарвякамі і іншымі ласункамі. Можа, ты ўжо занудзілася па іх? — сказаў цывільны.
Грэт засмяялася і паківала яму пальцам:
— Пачакай, можа, і табе калі-небудзь прыйдзецца жывіцца такімі стравамі!