Сын вады

Усміхігуўся Манг, але потым з дакорам вымавіў:
— Чаму Белая Птушка ўцякла ад Манга? Ен сам павёз бы яе да белых. А так ты загінула б тут!
Як здзів!лася б дзяўчына, каб магла зразумець, што ён кажа! Але досыць было таго, што яна зноў выратаваная і на гэты раз напэўна паедзе насустрач караблю. Манг выразна пака за ў, што яны не паедуць назад да бацькоў, а наніруюцца туды, на шлях белых.
Пацягнуліся дні бадзяння па Магеланавай пра тоцы. Дн! больш цяжкія ! галодныя, як раней, бо нельга было адлучацца ад дарогі, каб пашукаць лепшага месца ! спажывы. А навакол голыя ! непрытульныя скалы. Пяць дзён прыйшлося правесц! ў чоўне.
Але ж затое кожны дзень быў поўны на дзе!. Тут ужо сапраўды можна сказаць, што дзяўчына ўсе вочы праглядзела, чакаючы карабля. Не адставаў ад яе і Манг. Вось, здаецца, за скалой забялеўся парус або дым. Сзрца дзяўчыны гатова выскачыць з грудзей. Але гэта ўзляцелі птушкі... Вось далека нешта зачарнелася, плыве. Але гэта,— і не вельмі далека,— плыве такая самая кану нейкага фуіджынца... I гэтак з рання да вечера дзень за днём. Нават уначы прыходзілася пільнаваць, хоць карабл! звычайна ! ўхіляюцца плысці ўначы праз Магеланаву пратоку.
На шосты дзень на гарызонце сайраўды задым!ўся параход. Ц! можна апісаць, што адчула міс Грэт? Пагражала нават небяспека, што яна ска пае ад разрыву сэрца. Нельга было сказаць, што больш хвалявала яе: ці радасць сустрэчы, ц! жах, што яны не патрапяць, што карабель абміне іх, як мінулы раз. Але цяпер яны ўжо мелі досыць часу, каб стаць акурат на дароэе.
Карабель набліжаўся. Дзяўчына ў чоўне так мітусілася, што некалькі разоў ледзь не перакуліла яго. Для большай упэўненасці яна а да рвала рукаў сваёй ! без таго парванай сукенкі і пачала !м махаць.
Але там раней праз б!ноклі заўважылі незвычайных пасажыраў: нібы еўрапейскую жанчыну, падобную да дзікай, і дзікуна, апранутага ў еўрапейскае адзенне.
Вось карабель прыпыніўся. Спусцілі сходні. Каля борта згрудзілася зацікаўленая публіка. Ля волата-карабля бездапаможна гойдалася муха-лодка. 3 вялікай цяжкасцю Манг накіраваў яе да сходняў. Белая Птушка ўчапілася за вяроўкі і палезла ўгару.
У Манга аж дух заняло, калі ён падняў галаву і зірнуў на гэтую будыніну. Што ж павінна быць там, у сярэдзіне? Ці дазволяць і яму ўзлезц! і паглядзець?
Агульная Ўвягя, спачуванне і цікавасць сустрэлі дзяўчыну на караблі, але не меншай увагай карыстаyся і фацэтны дзікун у капітанскім мундзіры.
— Гляньце, які капітан! Ха-ха-ха!
— Хоць і без майткаў!
— Ах, які ён цікавы! — пляскалі рукамі пані і паненкі.
А Манг не ведаў, ці лезці яму адразу, ці не. Ды і боязна неяк. Тут ён убачыў, што Белая Птушка схілілася зверху, ласкава смяецца і ківае яму галавой.
— Мой добры Манг! — казала яна.— Дзякую та бе! Бывай здаровы і шчаслівы! Выбачай, што нічога не маю, каб цябе ўзнагародзіць.
Пачуўшы гэтыя словы, публіка з парахода начала кідань яму розныя рэчы. Але, на дзіва, Манг не кінуўся за імі: ён па дума ў, што Белая Птушка ласкава запрашае яго, асмялеў і ўхапіўся за сходні.
— I ты хочаш ехаць? — сказала дзяўчына.— Ну, добра. Я буду вельмі рада, мой верны Манг.
I, звярнуўшыся да капітана, яна сказала:
— Дазвольце і яму сесці. Мы заплоцім за праезд. Гэты чалавек выратаваў мяне ад смерцi.