Сын вады

— Гэтага не можа быць,— упэўнена адказаў Манг.— Белая Птушка занадта слабая і далікатная для такой справы.
Трэба дадаць, што Манг шкада наў сваю «птушку», як дэіцяня шкадуе сваю ляльку ш іншую пригожую цацку. Рэч была такая рэдкая, прыгожая і ціканая ў іх жыцці, што задарма губляць яе было шкада. А калі прыняць пад увагу, што праз яе ён спадзяваўся ўвайсці ў зносіны з белым!, дык тады ўжо зусім варта было рызыкнуць.
Тым часам зборы ў дарогу был! скончаны. А Манг пачаў цягнуць сваю кану на бераг.
Тайдо і Кос убачылі, што Манг не жартуе, што ён сапраўды застаецца. Сваей «птушкі» ён тут не знойдзе, а толькі сам напэўна за пне. Значыцца, уся іхняя справа дасць зусім не тыя вынікі, на якія яны спадзяваліся. Крыху параіўшыся, яны прыйшлі да пераканання, што прыйдзецца сказаць Мангу, дзе знаходзіцца яго «птушка».
— Вось што, Манг,— сказаў тады Тайдо,— белай дзяўчыны ты тут не знойдзеш. Па яе жаданню мы адвезлі яе бліжэй да шляху белых і пакінулі там на адным востраве.
— Дык яна ж загіне там! — ускрыкнуў Манг.
— Можа,   хто-небудзь  падбярэ,— сказаў   Кос, гледзячы ўбок.
— Я   тады   сам   адвязу   яе! — горача   сказа ў Манг.— Дзе яна?
— Сядай у кану, мы табе пакажам.
I тры чоўны паехалі ў той бок, адкуль толькі што вярнуліся Тайдо з Косам. Не даязджаючы да вострава, дзе была пакінута дзяўчына, Тайдо спыніўся і сказаў Мангу:
— Вунь -гамака яна, за той скалой. Едзь сабе далей адзін, забірай сваю «птуші:у» і вязі яе на шлях белых. Вяртайся хутчэй назад. Мы будзем ля Вострава Пінгвінаў.
Манг паехаў далей адзін.
...Калі Манг з жанчынамі пайшлі ў лес, да міс Грэт падышлі Тайдо і Кос і на мігі пачалі казаць, што ёй трэба ехаць туды, да белых. Яны нават наказал!, як ідзе і гудзе параход. Сэнс іх размовы яна уразумела, але толькі вельмі здзівілася, чаму гэта робяць яны, а не Манг, ды яшчэ у адсутнасць Манга.
Яна інстынктам адчула, што справа тут нячыстая, І пачала адмаўляцца. Тады мужчыны гвалтам пасадзілі яе ў лодку. Цяпер ужо зусім было ясна, што яе вязуць на смерць. Яна пачала вырывацца, плакаць, крычаць, але ёй аапхнул рот. Нарэшце яна выбілася з сіл, самлела, ! ў такім стане яе давезлі да невялічкага астраўка і высадзіл! на бераг.
Кал! яна крыху ачуняла, то ўбачыла, што ляжыць а дна на беразе пад скалой. Зараз жа прыпомнілася ёй, як яна стаяла тады на скале. Таксама надыходзіў вечар, таксама гола было навокал, таксама спакойна плюхалася мора, таксама наперадзе была смерць. Толькі на гэты раз не было ўжо надзеі, што прыедзе Манг...
I вось, н!бы праз сон, убачыла яна човен, а ў ім
каштанск! мундз!р.
— Манг?! — крыкнула дзяўчына шчаслівым голасам, працягнула рукі і засмяялася.