Сын вады

— Не,— супакоіў Манг,— тады ўсё было б забрана і разбурана, а цяпер, бачыш, нават кану засталіся. Бяда толькі ў тым, што часу нельга марнаваць. Ці хутка яны вернуцца?
Кожную мінуту можна было чакаць ворагаў. Жанчыны пачалі ўжо зносіць рэчы ў пакінутыя два чоўны.
Нарэшце з-за заварота паказаўся човен, але ў ім сядзелі толькі Тайдо і Кос.
Манг пачаў трывожыцца. Што магло здарыцца з дзяўчынай? Дзе яна?
— Хутчэй! Хутчэй! — крычалі з берага жанчыны.— 6на! Она!
Гэтыя словы ўстрывожылі мужчын. Пад'ехаўшы, яны зараз жа пачалі пытаць, у чым справа, але Манг замест адказу запытаў, дзе дзяўчына.
— Не ведаем,— адказалі яны.— А дзе і колькі она вы бачылі?
— Чатыры чалавекі, на адлегласці дзвюх гадзін,— казаў Манг.— А дзе была Белая Птушка, калі вы паехалі?
— Мы яе тут пакінулі,— сказалі мужчыны.— Щ не заўважыў ты, якія намеры яны маюць?
— Відаць, варожыя, бо грозна казалі слова «фуіджы»,— адказаў Манг.— Можа, бачылі вы, у які бок яна пайшла?
— А на я кое ліха яна нам здалася! — крыкнуў раззлаваны Тайдо.— Тут для нас больш сур'ёзная справа: тут усім нам пагражае небяспека. Гэтыя паганыя она спрадвеку занялі найлепшыя месим і сцерагуць іх, як каршуны, нават і тады, калі і самім ім не патрэбны. Каб мы былі разумнейшыя ды сабраліся ўсе разам».
— Ну, не храбры я, Тайдо,— перабіў Кос.— Калі яшчэ гэта будзе, а пакуль што нам самім трэба хутчэй ехаць.
— А я не паеду,— абвясціў Манг.
— Што! — вылупіў вочы бацька.— Чаму? Што ты тут будзеш рабіць?
— Шукаць Белую Птушку,— спакойна адказаў Манг.
— Дурны! Што ты адзін яробіш? Цябе она заб'юць!
— Аднаму яшчэ лепш. Я схаваю кану ў гушчары, а сам буду чакаць, пакуль яна прыйдзе, а калі не прыйдзе, знайду яе.
Тайдо і Кос зірнулі адзін на другога і паціснулі плячыма.
— Ды навошта яна табе? — зноў сказаў Тайдо.
— Я яе выратаваў ад смерці і абяцаў адвезці да белых. Шкада будзе, калі яна загіне ў аішшнюю хвіліну. Нядобра будзе так пакінуць яе, нават не паспрабаваўшы выратаваць.
— А можа, яна наўмысля ўцякла ад нас? — сказа ў Кос.