Сын вады

Але ж затое ўсю справу псуе калючы хмызняк — «калафата». Колькі пацярпелі нашыя падарожнікі ад яго калючы к шыпоў! Нават праз гэта хацелі вяртацца назад, але Манг хутка вывеў усіх на шырокую светлую паляну, дзе ўжо натрапілі на ягады, падобныя да нашай маліны.
Пакуль жанчыны збіралі ягады, Манг, як адказны начальнік атрада, адышоў далей, каб паглядзець, ці няма дзе якой небяспекі. Прайшоўся глыбей у лес, завярнуўся на права — і раптам заўважыў, што над лесам уздымаецца дымок.
Манг спыніўся і задумаўся. Што рабіць? ЦД бегчы назад, папярэдзіць жанчын і ўцякаць разам з !мі, ці спачатку даведацца, што там такое? Нарэшце ён выбраў апошняе, бо сорамна было ўцякаць немаведама ад чаго. I ён пачаў красціся наперад.
Доўга ён пасоўваўся, як день, пакуль убачыў прасвет, праз як! ўжо было відаць вогнішча і постаці людзей. Потым лёг на зямлю і пачаў паўзці. Праз некальк! м!нут ён ужо мог разгледзець чатырох мужчын, якія сядзелі ля вогнішча на беразе ручая. Гэта был! она.
Хоць Манг раней і не сустракаўся з імі, але пазнаў іх з бацькавых расказа ў, якія ён чуў з маленства. Такімі ён сабе і ўяўляў іх: высокімі, дужымі, суровымі. На бронзавае цела была накінута шырокая накідка, пашытая са шкур гуанака, лісіцы і пацукоў, а побач ляжалі лукі, стрэлы, пікі.
Хоць стаяў дзень, цішыня была незвычайная, бо ў гэтых лясах амаль зусім няма лясных птушак, а таксама жукоў, мух ! іншых казюлек, як!я так гудуць у нас. Гэта дало Мангу мажлівасць пачуць некальк! слоў з гутаркі людзей. Але зразу мець усяго ён не мог, бо ў она свая, асобная мова. У кожным разе, досыць было таго, што Манг пачуў слова «фуіджы» і ўбачыў некалькі злосных рухаў у бок берага. Зыачыцца, гаворка ішла аб іх і не абяцала нічога добрага.
Раптам ззаду ад Манга пачуўся шолах, трэск, тупат. Манг азірнуўся і ўбачыў гуанака. Ен належыць да той самай пароды, што альпага, але адрозніваецца кароткай поўсцю, даўгой тонкай шыяй, даўгой рассечанай верхний губой і вялікім! вушамі.
Гэты шум таксама пачулі і она. Яны схапілі сваю зброю і ціхенька папаўзлі... ирама на Манга.
Манг абамлеў. Уцякаць было дарэмна: яны ўсё роўна да гоня ць яго. Хавацца было позна: самы нязначны рух выкрые яго. Адным словам, гэты пракляты гуанака загубіў яго.
А она тым часам набліжаліся. Ляжаць на месцы і чакаць, пакуль на яго натрапяць, было немагчыма,! Манг як мага цішэй пасунуўся ўбок. Гуанака між тым быў зусiм блізка ад яго. Убачыўшы чалавека, жывёла спалохалася і кінулася ў другі бок. Гэта і выратавала Манга.
Уся ўвага она накіравалася на жывёлу. Яны кінуліся за ёй, а праз некаторы час, убачыўшы, што гнацца дарэмна, вярнуліся назад. А Манг тым часам паста ра ўся борздзенька знікнуць.
Далучыўшыся да сваіх, ён зараз жа павёў іх дадому.
Але там нікога не было: ні .бацькоў, ні белай дзяўчыны. Не хапала і аднаго чоўна. Значыцца, яны на ім паехалі. Але куды? Чаму?
— Можа, тут ужо былі гэтыя она? — з жахам сказала маці.