Сын вады

Больш за ўсё цікавіліся ёю жанчыны, і гэты ўважлівы агляд быў больш непрыемны для дзяўчыны, як агляд мужчын. Яна адразу адчула сябе яшчэ больш няшчаснай і бездапаможнай. Нават Манга цяпер яна па чала баяцца. Ен здаваўся ёй ужо чужым, далёкім, зусім не слугой, як раней.
Нанач адвялі ёй куток у будцы побач з жанчынамі, і гэтая ноч пад страхой сярод людзей была для яе горшай, як раней пад адкрытым небам.
Няёмка адчувалі сябе і добрыя гаспадары у прысутнасці гэтай госці, якая нібы з неба звалілася да іх. Здавалася, што ў іх жыццё ўпынулася нешта чужое, непатрэбнае, з якім немаведама што рабіць.
Асабліва цяжка было з харчаваннем. I без гэтага ад дзяўчыны засталіся толькі скура ды косці. Больш як месяц не бачыла яна ані кавалка хлеба, нават плада якога. Праўда, яна некалькі прызвычаілася да чарапашак, ракаў, рыбы, але апрача таго, раней яна яшчэ загадвала Мангу зрабіць тое ці гэтае.
Цяпер неяк выйшла, што распараджацца і загадваць яна ўжо не магла, а сам Манг чамусьці адчуваў, што тут, у сям'і, ён не можа так клапацзцца і дагаджаць выключив ёй адной, як гэта было раней.
Ужо на друг! дзень пачалася нарада між Косам і Тайдо па гэтай справе. У Коса была яшчэ і свая думка, якая не давала яму спакою.
— Вось што, Тайдо,— сказаў ён сур'ёзна,— ці не думае Манг пакінуць гэтую рыбіну сабе за жонку? Тады парушыцца наша ўмова. Мы ж пашылі яму кану.
— Я і сам гэтага баюся,— пахмура адказаў Тайдо,— але ж Манг сказаў, што ён перадасць яе белым.
— Калі яшчэ гэта будзе, а па куль што яна тут зусім лішняя. I навошта нам клапаціцца аб ёй? Хай сабе ідзе на ўсе чатыры бакі.
— Манг не эгодзіцца яе выгнаць,— сказаў Тайдо.— Ен яе шкадуе; апрача таго, ён думае праз яе пазнаёміцца з белымі.
— Ды гэта зусім і не патрэбна! — адказаў Кос. ¦— I я так лічу, але што ж ты зробіш, калі ён
моцна ўбіў гэта сабе ў галаву?
— Тады можам аслабашць яго ад клопа ту,— прапанаваў Кос,— возьмем яе ды і адвязём на як-небудзь востраў. Хай сама сабе шукае дарогі. А Мант тады ажэніцца з Мгу і зажыве, як усе добрыя людзі.
Тайдо прызнаў, што думка досыць разумная. 3 гэтымі белымі Манг можа зусім адбіцца ад дому. Сам Тайдо старэе. Малодшы сын загінуў, і можа здарыцца, што ў сям'і зусім не застанецца а поры.
А Манг тым часам думаў пра далейшае лада рожжа. Міс Грэт нерашуча звярнулася да яго, паказваючы, каб ехаць, і была вельмі ўзрадавана, калі ён ахвотна заківаў га лавой у знак згоды.
У той жа дзень Тайдо ! Кос загадалі, каб Манг і ўсе жанчыны, апрача белай, пайшлі ў лес па ягады.
У ягіх.— Она! — Гуанака падвёў.— Адступленне.— Знікненне Белой Птушкі.— Зноў Манг выратаваў.— Карабель.— Урачыстая сусгрзча «каштана Манга».
Гэты бераг можна было лічыць мяжой, за якой пачыналіся лясныя абніары. Чым далей на ўсход, тым багацей рабіліся лясы. А сярод іх уздымаліся снегавыя горы.
Хоць гэты край знаходзіцца і досыць далека ад экватара (пяцьдзесят пяць градусаў), але большасць дрэў і кустоў зелянеюць увесь год. Часцей за ўсё сустракаецца бук — невялікае дрэва з дробным жорсткім, але пахучым лісцем. Звычайна ўсё шсце змяшчаецца па канцах галін, і здалёк такі бук нагадвае итальянскую хвою.
Асабліва ж радуе вока магнолія з бліскучым, нібы тлустым, лісцем. Прыгожа выглядаюць сярод зеляшны белыя кветкі, нібы нашы балотныя лілеі. Кара гэтага дрэва ўжываецца тут як лякарства супраць розных хвароб.
Сям-там упоперак дарогі ляжалі вялізныя дрэвы, што паваліліся ад старасці. На іх зараз жа накінуліся і абляпілі з усіх бакоў чужаедныя расліны — мох, лішайнік, роэныя нарасты і, паміж іншым, грыбы. Гаспадыні не абмінулі гэтых грыбоў і набрал! ў свае торбы.