Сын вады

Пайшлі знаёмыя вуліцы, дамы, вось і вадаспад пыліцца, вось і «дзядзінец», куды яны калісьці схаваліся ад кіцянят; як і раней, ззяюць снегавыя вяршыні,— усё знаёмыя, мілыя сэрцу вобразы, усё прыгожае, прыемнае, прытульнае, як гэта здаецца кожнаму, хто пасля доўгага расставания прыязджае на радзіму.
А для яго спадарожніцы ўсё гэта здавалася мёртвым, дзікім, непрытульным.
«Куды ён мяне вязе? — з трывогай думала яна.— Вось калі дзікун паказаў свой сапраўдны твар! Вось дзе прыйдзецца мне загінуць!»
А тут акурат натрапілі на цэлую сям'ю такіх самых людзей у чоўне. Убачыўшы Манга ў капітанскім адзенні і з ім белую жанчыну, яны ад здзіўлення так пачалі крычаць ды махаць рукамі, што дзяўчына канчаткова пераканалася, што ёй прыйшоў канец.
Але пасля перагавораў з імі Манг павярнуў налева і паехаў на ўсход, пакінуўшы землякоў з разяўленымі ратамі.
Чым далей ад'язджалі ад акіяна, тым большыя і ніжэйшыя былі астравы. Пачала з'яўляцца трава, дрэвы. Там, далей, на ўсходзе, ёсць і лясы, і лугі, але жыве там моцнае ваяўнічае племя «она». Гэтыя «она» — дужы,злы народ; яны здаўна ўжо выпхнулі мірных фуіджы на бясплодныя заходнія скалы і не пускаюць іх назад.
Два дні ехалі на ўсход і на трэці дзень апаўдні ўбачылі два чоўны. Гэта былі Тайдо і Кос. I тут яны размясціліся нядрэнна. Бераг быў невысок!, даступны і лясісты. Пад дрэвамі была пабудавана з галля будка, праўда, нязграбная, але ўсё ж так! будынак.
Уся калонія замітусілася і занепакоілася, кал! ўбачыла човен з нейкімі дзіўнымі людзьмі. На ват калі Манг пад'ехаў блізка і гукнуў, яны ўсё яшчэ не маглі даць веры, што гэты чалавек у дзіўным убранні ёсць Манг. Ды яшчэ з ім і незвычайная дзяўчына.
Як бы там ні было, аднак, калі ён зусім пад'ехаў і вылез на бераг, яны пераканаліся, што гэта іхні Манг. 3 неўразуменнем і нейкай бояззю па дышла радня да Манга, увесь час пазіраючы на лодку, дзе сядзела дзяўчына, якая баялася вылезці на бераг.
Пачаліся роспыты, што і як адбылося за гэты час. Манг расказаў пра свае прыгоды, з жалем пачуў пра смерць свайго браціка.
— А навошта табе гэта? — сказаў, нарэшце, бацька, паказваючы на дзяўчыну ў чоўне.— Што ты з ёй будзеш рабіць?
— Не ведаю,— адказаў сын.— Трэба будзе як-небудзь пора даць яе белым.
Стары паківаў галавой.
— Нам самім няма чаго есці, а тут яшчэ з ёю важдайся,— неэдаволена сказаў ён.
— А што ж было рабіць? — апраудваўся сын.— Няўжо ж трэ было даць ёй загінуць або кінуць яе ў мора?
— А хоць бы і так! — адказаў Тайдо.— Што нам да іх?
Кос стаяў побач, скоса пазіраў на прыезджую І, в 1 даць. 31 ад ж л ўс я з Тайдо.
А міс Грэт сядзела ў чоўне і чакала вырашэння свайго лесу. Яна бачыла, што гутарка ідэе аб ёй, і была ўпэўнена, што нарада ідзе аб тым, якім спосабам яе забіць і з'есці.
«Дык вось дзеля чаго гэты дзікун стараўся выратаваць мяне...» — з прыкрасцю думала яна, пільна сочачы за Мангам. А разам з тым мімаволі з'яўлялася і надзея: а можа, ён не дасць?
Нарэшце Манг звярнуўся да яе, запрашаючы вылезці на бераг. Са сціснутым сэрцам вылезла яна і села воддаль на траве. Людзі абступілі яе і пачалі дзівіцца, нават краталі яе адзенне, я кое, сказаць дарэчы, не мела нічога агульнага з ранейшым — было бруднае, парванае.