Сын вады

Калі ўсё скончылася, Манг выбраў доўгую галіну, зачапіў човен, падцягнуў да берага, выцягнуў яго, упарадкаваў і выехаў у мора.
Было ўжо зусім цёмна. Пас л я ўсяго та го, што ён перажыў, было неяк дзіўна думаць, што там яго чакае нейкая Белая  Птушка. Здавалася, што  гэта было даўно-даўно, а мо і зусім не было. Мо ніякай Птушкі і няма?..
А дзяўчына ўсё стаяла на скале. Даўно ўжо скамянела сэрца; даўно ўжо здранцвела цела, а разам з ім і думкі; даўно ўжо яна шаптала сама сабе, што ўсё скончана, што надзеі няма,— а між тым не адводзіла вачэй ад таго боку, куды паплыў Манг, увесь час прыслухоўвалася, ці не чуваць яго, увесь час інстынкт суцяшаў: а можа, прыедзе?
I вось аднекуль з мора даляцеў крык, доўгі, бадзёры. Затрапяталася паненка ўсёй сваей істотай,— ці не Манг дае знаць, што едзе? А можа, не?..
О каб гэта быў ён, мілы, родны Манг! За ўсё еваё жыццё яна нікога так не чакала, нікога так не жадала бачыць, як цяпер гэтага дзікуна-«людаеда». У гэты момант ён здаваўся ёй лепшым ад усіх яе знаёмых лордаў, сэраў, містэраў і іншых франтаў.
Данёсся новы вясёлы крык, потым плюскат, зачарнеўся човен, і пад'ехаў Манг. Напружаныя нервы не вытрымалі, слёзы радасці паліліся з дзявочых вачэй, і яна павалілася Мангу на рукі.
Праз гадзіны дзве яны былі «дома», у пакінутай бухце.
На другі дзень надвор'е сапсавалася, і нельга было ехаць далей. Трэба было чакаць.  I чаканне гэтае цягнулася цэлы тыдзень.
Хоць тут было лепш, цішэй, як там, на востраве, ды і некаторыя хатнія рэчы былі, але дзяўчыне здавалася, што гэты непрыемны, нудны тыдзень быў горшым за ўсё папярэдняе. Нарэшце скончыліся гэтыя дні. Паехалі далей на поўдзень.
Вось і Магеланава пратока. Дзяўчына пазнала месцы, дзе яна нядаўна праязджала. Яна думала, што яны тут будуць чакаць парахода, але Манг накіраваўся далей на поўдзень. Паненка пачала паказваць, каб ён спыніўся. Манг паслухаў яе, прыпыніў човен, пастаяў, а далей што?
Дзяўчына рознымі спосабамі пачала тлумачыць, што тут павінен ісцД параход і што трэба пачакаць. Манг прыслухаўся, прыгледзеўся, заматаў галавой, што ніякага парахода няма, і накіраваўся далей. Дзяўчына заспрачалася, раззлавалася, расплакалася, адным словам, адбылася «сямейная сварка».
Манг не ведаў, што рабіць. Зноў спыніліся, пастаялі. Дзяўчына напружена глядзела ва ўсе бакі і, здавалася, чакала, што вось-вось з'явіцца карабель.
Манг сядзеў і  чакаў, што будзе далей.
— Ну, як жа тут стаяць? — пачаў тлумачыць ён па-свойму.— Можа, кану белых з'явіцца праз месяц.
Але гэтых слоў яна не магла зразумець. Яна ведала толькі, што гэта ёсць апошняя надзея сустрэць карабель. Калі яны ад'едуць ад гэтага гасцінца, дык, можа, ш'колі ўжо не сустрэнуць.
Пачакаў крыху Манг і зноў пасунуўся. Зноў дзяўчына запратэставала.
Манг як толькі мог пачаў тлумачыць і паказваць, што стаяць тут нельга і што яны будуць прыязджаць сюды, каб чакаць параход.
Яна і сама добра ведала, што стаяць тут увесь час немагчыма, але чаплялаея за надзею, як тапелец за саломіну. А можа, праз хвіліну з'явіцца параход? А што калі ён пакажацца ад разу, як толькі яны ад'едуць адсюль?
Правалаводзіўшыся такім чынам з гадзіну, паехалі ўсё ж такі далей. Яна хацела прыпыніцца дзе-небудзь тут недалёка, але Манг не паслухаўся. Зноў пачаліся крыкі, папрокі, слёзы. Мангу ўсё гэта ўжо абрыдла, і ён спакойна ехаў сабе далей.