Сын вады

Значыцца, нічога не застаецца, як чакаць і пільнаваць. I Манг прытуліўся за выступ скалы.
Чакаць прыйшлося нядоўга, бо дзень ужо канчаўся. Праз некаторы час па-за скалою пачуўся плюскат, нібы хто грабе вяслом, а яшчэ праз хвіліну паказалася і лодка. Мангу адразу зрабілася лягчэй на сэрцы, калі ён убачыў, што там сядзіць толькі адзін чалавек.
Але праз момант ён ледзь не закрычаў і не выскачыў, калі пазнаў, што гэта Нгара. Дык вось хто тут абсталяваўся! Манг пачаў нават трэсціся ад злосці. Яму здавалася, што Нгара наўмысля марудзіць, што ён ніколі не даедзе да берага.
Той тым часам павольна і спакойна пад'ехаў, выкінуў з лодкі нейкую птушку, галлё, потым, не спяшаючыся, вылез сам. Па ўсіх яго рухах відаць было, што ён адчувае сябе дома. Нават ні разу не зірнуў па баках.
Манг сцяў зубы, напружыўся і чакаў найбольш зручнага моманту, каб кінуцца на ворага. Нгара падышоў да вогнішча, схіліўся, оамацаў попел. Відаць, ён быў яшчэ гарачы, бо Нгара падкінуў сухой травы і пачаў дзьмуць.
Гэта і быў самы зручкы момант для Манга. Але ў апошнюю хвіліну ён змяніў план. За мест непасрэднай барацьбы ён надумаў зрабіць так, як тады Нгара зрабіў з ім, гэта значыць, эахапіць кану.
Як тытр, папоўз Манг да чоўна. Быў ужо змрок, ды і без гэтага Нгара быў так заняты сваей справай, што яму не магло прыйсці ў галаву азірацца назад. Азірнуўся ён толькі тады, калі пачуў шум ля чоўна. Убачыўшы ў чоўне Манга, ён вачам сваім не мог даць веры. Адкуль? Якім чынам? Ці не з таго свету з'явіўся?
— Ну, Нгара,— злосна сказаў Манг, адапхнуўшыся ад берага,— цяпер мая чарга пажадаць табе ўсяго лепшага. Падзякуй толькі, што я не забіў цябе, як пінгвіна.
Голас Манга паказаў Нгару, што ўсё гэта сапраўднасць. Злосць і роспач сціснулі яму горла, і, нядоўга думаючы, ён кінуўся за Мангам у ваду. Манг гэтага зусім не чакаў. Ен паспеў ад'ехаць толькі некалькі крокаў, і Нгара адным махам дасягнуў яго, учаігіўся за край чоўна і перакуліў яго разам з Мангам. Хоць ні аб чым іншым цяпер нельга было думаць, але Манг уздрыгануўся ад непрыемнага адчування, калі ногі яго заблыталіся ў слізкім галлі падводнага дрэва.
Завязалася барацьба не на жыццё, а на смерць.
Нгара быў дужэйшы за Манга. Яму адразу ўдалося ўхапіць Манга ззаду і занурыць яго ў ваду. Становішча Манга зрабілася зусім дрэнным. Калі ён не вызваліцца ў той жа момант, то загіне. Але ж затое ён меў і перавагу — капітанскі кінжал. Ен выхапіў яго, але не мог як след размахнуцца, бо Нгара трымаў яго ззаду за плечы. А вада тым часам пачала душыць, набірацца ў нос.
Раптам Манг пачуў, што Нгара дзіка закрычаў і выпусціў яго. Манг высуну ў галаву і ўбачыў, што вакол Нгара абкруцілася змяя. Не паспеў Манг апамятацца, як адчуў, што і яго нагу апякло і сціснула. Манг схіліўся і адным махам адрэзаў змяю сваім вострым кінжалам, потым вынырну ў і ўчапіўся за човен.
Нгара тым часам круціўся, каб вызваліцца ад сваей пятлі. Ен таксама трымаўся за човен і ўжо не звяртаў увагі на свайго ворага. Трэба сказаць, што і Манг забыўся на ўсё і думаў толькі аб гэтай новай бядзе, хоць цяпер і мог ужо забіць свайго ворага. Замест гэтага ён пусціўся ўцякаць да берага.
Не паспеў ён адплысці, як адчуў, што тая самая змяя зноў абхапіла яму нагу. I на гэты раз ён вызваліўся ад яе з дапамогай свайго корціка, а вакол Нгары тым часам абвілася другая змяя.
Нгара бачыў у руках Манга нож, бачыў, як легка Манг вызваляе сябе, і пачаў прасіцца:
— Братка, вызвалі мяне, я табе ўсё аддам?
— Дурны! — злосна ўсміхнуўся Манг.— Што ж ты мне аддасі, калі я і без цябе магу ўсё забраць.
I хутка паплыў да берага. Там сеў спакойна і пачаў здзекавацца з небаракі:
— Ты ж бачыш, што я мог цябе забіць, але не хачу пэцкаць свайго прыгожага нажа. Хай лепш цябе задушацъ гэтыя змеі. Вось так, вось так! Го-го-го! Даром на ты радаваўся, што мяне няма на свеце.
А змеяў гэтых абкруцілася ўжо тры. Цяпер справа пайшла хутчэй. Пад смех Манга Нгара апускаўся ўсё глыбей і глыбей і нарэшце з жудасным крыкам знік пад вадой. Толькі бурбалкі сведчылі, што там адбываецца трагедыя.