Сын вады

...Спакойна спалі людзі на беразе, закапаўшыся ў свае скуры. Агонь пагас. Пачало світаць. На верее ўжо стрэльнулі праменні сонца, але тут быў яшчэ змрок.
Вось ля берага ў вадзе нешта заварушылася. Праз хвіліну з-пад вады высунулася нібы змяя, але без галавы. Мусіць, таму яна папа узла на бераг асцярожна, няўпэўнена, вобмацкам. Усё цела яе было пакрыта нарастамі, якімі яна мацала тое, да чаго дакраналася.
Вось яна абмацала голую нагу хлопчыка і зараз жа абкруцілася вакол яе. Хлопчык праз сон уздрытануўся некалькі разоў, але не прачнуўся. Тады з-пад вады выпаўзла, на гэты раз ужо хутка і ўпэўнена, другая змяя і абвіла другую нагу.
Хлопчык прачнуўся і закрычаў. Усхапіліся дарослыя і ўбачылі, што дзве змяі цягнуць хлопчыка ў ваду. Не доўга думаючы, Тайдо ўхапіў сякеру і перасек адну змяю.
Але ў гэты момант у вадзе нешта моцна плюхнулася, у паветры са свістам мільганула нібы пуга — і трэцяя змяя абкруцілася вакол шыі Тайдо. Спачатку ён адчуў, нібы яго апякло гарачае жалеза, а потым пачало сціскаць яго шыю.
— Кос! Сячы! — прахрыпеў Тайдо. Але Кос і без таго не драмаў. Мігам разрубіў ён гэтую змяю і думаў быў ужо ратаваць хлочыка, як у паветры ўзвілася чацвёртая змяя. Але ад яе паспелі адскочыць. Пакруціўшыся ў паветры, яна апусцілася на хлопчыка. Абодва мужчыны кінуліся дапамагаць, але...
— Чорт! Чорт! — закрычалі жанчыны, з жахам гледзячы ў ваду. Паглядзелі туды мужчыны, і сякеры вываліліся з іх рук...
З-пад вады, вылупіўшы свае агромністыя вочы, глядзела на іх тая самая страшэнная га лава, вакол я кой у запасе яшчэ былі змеі.
— О дух! Пашкадуй нас! — прастагнаў Тайдо і паваліўся ніц на зямлю. Кос і жанчыны зрабілі тое самае.
А тым часам хлопчыка пацягнула ў ваду...
Праз некалькі часу два чоўны спешна выязджалі ў мора. Няшчасныя людзі павінны былі ўцякаць з найлепшага прытулку, які толькі маглі мець. Уцякаць затым, што іх ашукаў «чорт»: прыняў ахвяру, як добры, а потым вось што нарабіў.
«Чорт» — гэта быў так званы спрут, або васьміног (дзеля таго, што ён мае восем такіх «ног», правільней, цгчупальцау), які адносідца да разраду малюскаў (мяккацелых). Ен часам дасягае двухсот кілаграмаў вагі, а шчупальцы бываюць да дзесяці метраў даўжыні. Васьміногі сустракаюцца ўсюды, але такія вялізныя бываюць рэдка. Яны настолькі страшэнныя і агідныя. што, здаецца, ні аб кім няма столькі апавяданкяў. колькі аб гэтых васьміногах.
Ча канне. — Нгара! — Баранова ў вадзе.— I «чорт» умяшаўея! — Смерць пад рогат.— Вандраванне з паненкой.— Спатканне са сваімі.
Манг ляжаў на беразе, але не адчуваў адпачынку. Думкі віхурай круціліся ў галаве. Ен усё хацеў адгадаць, што тут здарылася. Можа, яны выехалі часова? Але чаму тады няма будана і ніякіх рэчаў? А калі назаўсёды, дык з якой прычыны? Можа, яны загінулі ўсе? Але няўжо ўсе адразу?..
Тут ён заўважыў, што зусім у другім месцы, воддаль, ляжаць нейкія рэчы. Падышоў, паглядзеў. Вось гаршчок, але не іх, мабыць, Косаў. Вось — сякера, але яна ўжо зусім незнаемая, нават не Косава. Вось нейкі пас, якога не меў ні яго бацька, ні Кос.
I некалькі скурак, таксама незнаемых.
Выходзіць, што тут ужо жыве іншы гаспадар! Як гэта магло здарыцца? I хто ён ц1 яны? Няўжо ж яны пагубілі ўсю яго радню і самі пасяліліся? Але рэчы сведчаць, што народу тут нямнога, мусіць, не болей як два чалавекі.