Сын вады

Але пачуўся прарэзлівы крык, пяць ці шэсць дзяцей вываліліся з акна і... паляцелі ўздоўж вуліцы. Цяпер ужо відаць, што гэта чайкі, а тыя дзве вялікія постаці — альбатросы. Рэдка іх можна бачыць на зямлі.
Часцей іх бачаць у моры, за некалькі тысяч кіламетраў ад берага. Нездарма распасцёртыя крылы іх маюць два з палавінай метры ўшыркі.
Тут яны могуць лічыць сябе паўнапраўнымі жыхарамі горада. Ніхто ім не думае пагражаць: еўрапейцаў тут не бывае, а фуіджынцы, якія капошацца там, унізе, не могуць быць небяспечнымі для іх.
Ну, а чайкі, дык тыя ўсюды адчуваюць сябе, як дома, усюды падымаюць шум і гам.
Але што гэта там такое? Нібы заварушыўся снег на скале. Потым узляцела хмара птушак, але скала засталася такою ж белаю, варушылася і крычала, як і дагэтуль.
Вось яно, самае галоўнае насельніцтва гэтага горада! Відаць, ён не такі ўжо мёртвы, як здавалася.
Праз некаторы час заварушылася нешта і ў канцы вуліцы. 3-за павароту выплыл! два чорныя звяры і, гуляючы ды куляючыся, пачалі набліжацца да лодкі Тайдо.
Вада, якая заставалася спакойнаю нават у буру, цяпер захвалявалася, заплюхалася аб сцены. Рэха панеслася па цясніне.
Па фантанах вады, якая ўзлятала над галовамі гэтых жывёлін, адразу можна было пазнаць, што гэта былі кіты, або дакладней, два маленькія кіткі.
Трэба было толькі дзіву давацца, як спрытна рухаліся гэтыя нязграбныя жывёлы. То галовы, то хвасты мільгалі ў паветры, то ўсё цела цалкам вы-скаквала з вады, а потым плюхалася так, што ўсё на вокал дрыжала; то станавіліся рубам, то куляліся яны лдзін праз аднаго. Адным словам, дурэлі, як належыць усім малым дзецям.
I дзеці Тайдо цешыліся, гледзячы на іх, кры-чалі, смяяліся; толькі самому Тайдо было не да смеху.
— Гэтыя блазны могуць нарабіць вялікай бя-ды,— ска за ў ён і накіраваў лодку прэч ад раздура-ных кіцянят.
Але тыя, угледзеўшы новую забаву, пачалі гнацца за лодкай, каб пагуляць з ёю. Справа рабілася ўжо небяспечнай. Хвалі пачалі кідаць лодку ва ўсе бакі, некалькі разоў ледзь не стукнулі аб сцяну. Вось адзін кіток апынуўся побач з лодкай і, нібы жадаючы паказаць сябе, кульнуўся так, што хвост ледзь не зачапіў лодкі. Яна хіснулася, зачерпнула вады, дзеці спалохана запішчалі.
— На лягай! — крыкнуў банька сыну. Нават матка прыняла ўдзел. Лёгкі човен ляцеў, як страла, але кіткі не адставалі ні на крок і дурэлі так, нібы гэты човен быў іхняй цацкай. На шчасце, між двух дамоў знайшлася расчыненая брама — праход між скал.
— Паварочвай! — закамандаваў Тайдо.
Манг мігам упёрся жардзінай у сцяну, а бацька тым часам хутка прасунуў човен у праход. Праз момант яны былі ўжо на «дзядзінцы».
Кіты, відаць, здзівіліся такому хуткаму знікненню цанкі і нават спыніліся на вуліцы, ля брамы, але праціснуцца праз яе ім было немагчыма. Ды яны і не думалі гэтага рабіць: пырснулі з сваіх насоў і паплылі сабе далей.
На поўдзень ад Вогненнай Зямлі заўсёды было шмат кітоў. Вядома, не было недахопу і ў кіталовах. Але ўсё ж такі іх было менш, як у паўночных морах. Па-першае, далека было ехаць, а па-другое, гэтая частка акіяна лічыцца самай неспакойнай. са-май бурнай ва ўсім свеце. Нямнога можна налічыць людзей, якія праехалі тут без буры.