Сын вады

Тайдо ўжо добра разумеў, што набліжаецца канец, што праз хвіліну ён паляціць уніз — ці сам, ці ад таго, што кондар разаб'е яму галаву...
А драпежнік ўсё кружыўся над галавой, усё вузей і шчыльней рабіліся кругі. Вось ён наляцеў апошні раз, ударыў Тайдо крылом і нарыхтаваўся канчаткова прадзяўбці галаву.
Сілы  Тайдо  ўжо скончыліся,  надзея  прапала.
Апошні раз узмахнуў ён рукой і... учапіўся за голую кондараву шыю; зараз жа і другая рука сашчапілася вакол яе,— і абодва ворагі паляцелі ў бяздоние...
А Кос толькі рукі падняў угору ды так і застаўся стаяць увесь скамянелы.
Кондар цяпер ужо думаў толькі аб самім сабе. Ён адчуваў, што рукі чалавека душаць яго, і стараўся вырвацца і паляцець. Ён махаў сваімі магутнымі крыламі, але цяжар чалавека няўхільна цягнуў яго галавой уніз. Вось ужо і драпежнік пачаў траціць прытомнасць, але з апошняй моцы ўсё махаў і махаў крыламі...
Калі Кос спусціўся ўніз, ён убачыў абодвух мёртвымі. Які Тайдо ўсё яшчэ сціскалі шыю кондара.
Але вось Тай до заварушыўся, выпусціў  і расплюшчыў вочы.
3 радасным крыкам кінуўся да яго Кос, прыпадняў яго і пачаў пытацца, як ён сябе адчувае.
Тайдо зусім ачуняў, пачаў мацаць сябе, але апрача крыві ля вуха, раны на сігіне ды тупога болю ў баку, нічога дрэннага не адчуваў і нават сам устаў.
Дзявуючы таму, што кондар задушыўся не адразу, а ўвесь час біўся, махаў крыламі і такім чынам затрымліваў падзенне, ён апусціўся павольна. Тайдо епуснДўся на ім, нібы на парашуце. Такі выпадак мог здарыцца толькі з кондарам, які настолькі вялікі і дужы, што сам нападае на альпагаў, гуанакаў, ламаў і іншых кардыльерскіх жывёл, спіхваючы іх у бяздонне'.
Кондар ляжаў, распасцёршы свае чорныя з белым! канцамі крылы. Моцная кручкаватая дзюба, сціснутая з бакоў, была адкрыта, а адтуль высоўваўся востры язык. Асабліва непрыемны выгляд мела шыя — голая, мяснога колеру, з чырвонымі зморшчыкамі скуры па баках, а ля галавы нейкія жмуты не то пер'я, не то поўсці.
Абмыўшы раны лёдавай вадой, Тайдо зрабіўся зусім бадзёрым, і яны ўрачыста павалаклі сваю здабычу дадому.
Гуанака — падобны да альпагі, толькі поўсць кароткая (апрача жывата). Лама крыху нагадвае верблюда, толькі значив меяшая; ламы служаць замест коней.
У гэты ж самы вечар, пры святле вогнішча, адбылося ахвяраванне. Прывязалі каменні да ног кондара, каб ён пайшоў на дно, паднялі ахвяру на рукі, і Кое, нібы жрэц, сказаў прамову:
— Дух вадзяны! Уладар мора! Не скрыўдзі бедных людзей, дазволь нам пакарыстацца з тваёй гаспадаркі. А ў знак нашай пашаны да цябе прымі ад нас гэтага пара птушак, якога мы здабылі, рызыкуючы сваім жыццём.
Цікава і жаласна было глядзець, як гэтыя дзеці прыроды рабілі свае першабытнае набажэнства. Твары выглядалі сур'ёзна, урачыста, кожны адчуваў, што адбываецца вялікі момант, ад якога залежала іх далейшае спакойнае жыццё. Вакол сурова стаялі чорныя скалы, вада была таксама чорная, таемная; агонь адбіваўся ў ёй, асвятляў ля берага, але праз некалькі крокаў было яшчэ больш таемна і жудасна. Вось заварушылася падводнае лісце: некалькі крабаў падпаўзлі, каб падзівіцца на агонь. А там, глыбей, сядзіць «ён», елухае і чакае ахвяры. Вунь там, здаецца, блішчаць яго зялёныя вочы.
Плюхнула вада, бліснулі пырскі — і ахвяра павольна пайшла на дно. Праз хвіліну ўсё сціхла, знікла, толькі ўстрывожаныя хвалькі плюскаталі ля падножжа скал.
3 палёгкай уздыхнулі людзі. Кожны быў упэўнены, што пасля такога ўрачыстага ахвяравання дух не будзе рабіць ім крыўды.
I сапраўды, пасля гэтага яны шмат дзён не бачылі страшыдла і амаль што забыліся на яго.
— Я ж казаў, што ахвяра да па можа! — задаволена казаў Кос.