Сын вады

Сапраўды, там, ля скал, рухаліся чорныя кропкі. Калі падышлі бліжэй, убачылі некалькі жывёлін, нібы авечак. Толькі шыя ў іх была тонкая і даўгая ды морда вастрэйшая. Завецца гэтая жывёліна альпагай, і каштоўная яна сваёй воўнай.
Відаць, іх тут ніхто ніколі не трывожыў, бо яны не палохаліся, не ўцякалі, а толькі здзіўлена пазіралі на людзей. Нашы паляўнічыя мелі пры сабе сякеры ды кароткія пікі. Аднак падысці блізка да альпагаў не ўдалося: заўважыўшы, што незнаёмыя дзвюхногія жывёлы ідуць прама на іх, яны пабеглі далей. А схавацца на гэтым голым месцы, каб падкрасціся да іх зусім блізка, нельга было.
— Щ нельга будзе загнаць іх у якую-небудзь вузкую шчыліну? — прапанаваў Кос.
— Нічога іншага не застаецца,— згадзіўся Тайдо.— Пагонім вунь у тую цясніну.
Абышлі з двух бакоў і асцярожна пагналі. Праз некаторы час альпагі былі загнаны ў вузкі даўгі калідор, адкуль ужо ніякага выхада не было.
Але, калі падышлі да канца цясніны, альпагаў там не было: яны зніклі, нібы скрозь зямлю праваліліся.
— Куды б яны маглі дзецца? Здаецца, ніякага выхада няма? — дзівіліея мужчыны.
Але выхад быў: для горных жывёл досыць самых маленькіх прыступачак, каб прабрацца там, дзе каму іншаму і падумаць нельга. Раззлаваныя паляўнічыя парашылі шукаць іх далей. Разгледзеўшы больш-менш зручнае месца, яны палезлі ўверх: паперадзе — Тайдо, ззаду — Кос.
3 адной пляцоўкі яны сапраўды ўбачылі альпагаў, але чамусьці з другога боку цясніны. Значыцца, яны або абышлі на кол. або выбраліся з другога боку.
— Не, мусіць, нічога не будзе, — сказал! збянтэжаныя паляўнічыя.
Затое вышэй, над сваей галавой, яны заўважылі нешта другое. У прытульнай выемцы скалы віднеўся нібы край гнязда, дзе, відаць было, варушыліся птушаняты. Тайдо і Кос зірнулі адзін на аднаго.
— Можа, гэта будзе не горш за альпагу?
Яны ведалі, што гэта гняздо птушынага цара — кондара, найвялікшага арла ў свеце. Такая ахвяра для вадзянога духа магла быць яшчэ болей пачэсная, як якая іншая жывёла.
I Тайдо зараз жа палез угару. Даступіцца да гнязда было вельмі цяжка. Кос з жахам сачыў, як Тайдо   чапляўся,   разыкуючы   абарвацца   кож ни
момант. Урэшце ён дабраўся, але з-пад нізу, пад гняздом. Каб заглянуць у яго, трэба было перахіліцца назад і вісець над бяздоннем.
У гэты момант уверсе пачуўся нібы свіст, і разам з гэтым вяліаны цень зацямніў святло. Над галавой Тайдо кружыўся птах, крылы якога дасягалі трох метраў у размаху.
— Злазь хутчэй! — крыкнуў Кос, але было позна. 3 нейкім хрыпатым крыкам кондар накінуўся на Тайдо і дзюбнуў яго ў галаву. На шчасце, дзюба слізганула збоку і параніла толькі вуха.
Бараніцца Тайдо мог толькі адной рукой, але супраць гэткай птушкі такая абарона не мела ніякага значэння. Горш за ўсё было тое, што ў такім стане Тайдо не мог злазіць. Адной рукой ён трымаўся за сук, а другой павінен быў несупынна адбівацца.
Кос мог дапамагчы толькі крыкам, а гэтым не спудзіш такой птушкі. Вось яшчэ адзін удар у плячо: пацякла кроў... Адразу відаць было, што бяззбройнай рукой нельга адбіцца ад страшэннай дзюбы, кіпцюроў і крылаў. Другая рука тым часам пачала дранцвець, а  перамяніцца  не  было  магчымасці.