Сын вады

Вось ужо і ноч. Аніводнага гуку навокал. Напружанае вуха прыслухоўвалася, лавіла нібы плёскат. Можа, ён едзе? Не, нічога не было...
До ўга плыў Манг. Зморыцца, адпачне на спіне і зноў плыве. Добра яшчэ, што мора ціхае. Вось ужо і ўваход. Адзін заварот, другі — І перад ім жаданы куток, іх часовы дом.
К рыкну у ён, каб даць знаць сваім. Рэха пакацілася між ціхіх стромкіх скал, але ішпага адказу не было. Зноў крыкнуў — таксама нічога. Манг адразу адчуў, што ён пахаладзеў і не можа рухацца.
Напружыў апошнія сілы, увайшоў у сярэдзіну, азірнуўся — нікога няма! Нават «гаспадаркі* на беразе няма: значыцца, выехалі не часова, а назаўсёды.
Ледзь жывы выбраўся ён на знаёмую пляцоўку і паваліўся на зямлю...
Доли.— «'/орг.'» — Па ахвяру.— Альпага. — Барацьба з птушыным царом. - Спуск па Фпарашуце».— Урачыетае ахвяраваппе.— Чорт ашукаў!..
Жыццё абедзвюх сем'яў пасля ад'езду Манга не змянілася. Жылі яны спакойна і шчасліва, мелі ўсё, чаго толькі маглі жадаць такія людзі. 3 цікавасцю чакалі звароту Манга.
— Можа, ён прывязе ад іх што-небудзь карыснае для нас? — казаў Тайдо.
— Хоць бы сам вярнуўся, і гэтага досыць было б,— адказвала маці.
Дабрадушны Кос супакойваў.
— А што з ім можа здарыцца? Манг — хлопец спрытны. Кану добра зроблена.
Аднойчы Мгу з дачкой Тайдо «збіралі плады з дрэва». Як заўсёды, седзячы ў чоўне, прыпаднялі галіну. Дзяўчынка падтрымлівала яе, а Мгу здымала ўраджай. Унізе адкрылася чыстае свабоднае месца, дзе відаць было дно ды гулялі рыбкі.
Дзяўчынка наглядала за імі, цешылася. Раптам яна адхіснулася і з жахам закрычала:
— О! Чорт!
Зірнула Мгу і закрычала з няменшым жахам. Галіна вывалілася з рук, і яны пачалі ўцякаць да берага.
— Што? Што такое? — заненакоіліся дарослыя.
— Чорт, страшэнны! 3 вачыма,— сказала Мгу. трасучыся ад страху.
Бацькі здзівіліся, пачалі пытацца падрабязней, але ніякага толку не дабіліся, акрамя слоў: «Чорт! Страшэнны! Ваюся!» Мужчыны селі ў лодку, пад'ехалі да таго месца, паднялі галіну, але нічога не ўбачылі. Так і падумалі, што дзяўчатам нешта здалося.
Прайшло некалькі дзён. Пра гэтае здарэнне нават забыліся, толькі дзяўчаты памяталі і больш не ішлі збіраць спажыву з галля.
Але хутка і Кос з жонкай натрапілі на нешта незразумелае. Яны падрыхтаваліся лавіць рыбу торбай, што выдумаў Манг. Паднялі галіну, убачылі, як звычайна, рыбу і толькі нацэліліся апусціць прыладу, як унізе заварушылася нешта вялікае і нязграбнае, нібы камяк змеяў, і разам з гэтым вада пачарнела, нібы хто напусціў туды чарніла. Рыба знікла,  нічога  больш  нельга  было  разгледзець.
— Што за дзіва такое? — паціскаў плячыма Кос.— Тайдо! Хутчэй сюды!
Пад'ехаў на другім чоўне Тайдо, зірнуў і ўбачыў толькі чорную ваду.
— Нічога не разумею,— сказаў ён, недаўменна зірнуўшы на Коса.
— Гэта — чорт! Гэта, мусіць, чорт! — закрычалі з берага дзяўчаты.