Сын вады

Зірнуўшы на сцяну, ён убачыў у ёй невялікую прыступку і зараз жа накіраваўся туды. Пад'ехаў ужо з поўным чоўнам вады. Манг выскачыў на скалу і выцягнуў дзяўчыну, якая была па пояс ужо ў вадзе. Ен нават не забыўся затрымаць човен, які хоць і быў поўны да берагоў, але трымаўся на вадзе.
Такім чынам нашы падарожнікі апынуліся яшчэ на горшым востраве, як раней. Яны стаялі на вузкім выступе скалы, дзе нават сесці было цяжка, а за спіной уздымалася сцяна.
Навокал жа было так прыгожа і спакойна. Мора яскравілася пад паўднёвым сонцам, ніводная хваля не трывожыла яго. Чорныя скалы, нібы нейкі натоўп, стаялі сур'ёэна і спакойна. Толькі птушкі мітусіліся і спрачаліся там, наверсе.
Дзяўчына стаяла нерухомая і глядзела наперад так, нібы ёй было ўсё роўна, чым бы гэта ні скончылася.
Затое Манг напружена думаў. Спачатку ён агледзеў скалы, каб знайсці пакуль што лепшае месца.
Але нічога лен шага не заўважыў. Потым ён уважліва пачаў углядацца наперад.
Там, кіламетраў за восем, быў іхні дом. Ен нават бачыў уваход у затоку. Там яго радня, там кану. Так мала заставалася ехаць, і вось гэтае няшчасце! Няўжо ж прыйдзецца загінуць пад бокам у сваіх? Нават выцягнуць кану няма куды, каб хоць абыяк паправіць яе.
Застаецца толькі адно — плысці туды самому.
I ён пачаў тлумачыць дзяўчыне, што хоча плысці ў той бок. Ен паказаў рукой на човен, працягнуўшы руку к далекаму берагу, стараўся растлумачыць, што там ёсць лодка. Потым паказаў, нібы ён сам плыве туды, і, урэшце, вельмі шчыра і вы раз на стаў паказваць, што ён вер не цца і возьме яе.
Дзяўчына уразумела, але выдумка гэтая ніколечкі не парадавала яе. Адкуль і якую лодку ён знойдзе? А калі ёсць, ці да плыве туды ён? Лепш ужо загінуць разам. Усё ж такі побач, хоць і дзікун, але жывы чалавек.
Манг тым часам зняў свой мундзір і падперазаўся поясам з кінжалам. Потым бадзёра засмяяўся ёй, кінуўся ў ваду і хутка паплыў.
Крок за кронам, павольна, але безупынна ён пасоўваўся ўсё далей і далей. Вось толькі ледзь чарнеецца галава, вось і яна знікла ў бліскучай прасторы. А дзяўчына стаяла, сачыла і ўсё яшчэ не магла ўразумець, ці гэта к лепшаму, ці к горшаму...
Пацягнуліся для яе смяротньтя гадзіны, бясконцыя, безнадзейныя. I сапраўды, якую надзею яна магла мець? Яна не ведала, куды ён паплыў, што ён мае на ўвазе. Не ведала, колькі часу можа прайсці, пакуль ён вернецца, калі наогул вернецца. А надзеі на гэта вельмі мала: па-першае — ён сам можа загінуць, па-другое — можа не знайсці ніякага чоўна, па-трэцяе — можа знайсці праз некальк! дзён, па-чацвёртае — можа і зусім не вярнуцца. Ці можна спадзявацца на дзікуна?
Значыцца, трэба рыхтавацца да смерці. Як часта бывае ў такіх выпадках, перад ёй прайшло ўсё яе жыццё. Банька яе быў бага ты англійскі капіталіст. Паміж іншым, ён меў у Чылі вялікае прадпрыемства па здабыванню медзі. Жылі яны ў Лондане, але апошні год бацька быў прымушаны жыць у Чылі
па справах прадпрыемства. К гэтаму часу міс Грэт,— так звалася дзяўчыка,— скончыла сваю адукацыю і захацела праехацца да бацькі, каб паглядзець свету.
I вось замест гэтага яна стаіць адна на голай скале і чакае смерці...
Так праншоў дзень, надышоў вечар. Ужо некалькі разоў казала яна сама сабе, што трэба скончыць пакуту і самой кінуцца ў ваду, але ўсё адцягвала. Хоць у думцы яна не спадзявалася ні на што, але недзе глыбока ў сэрцы ўсё ж такі трымалася надзея.
«А можа?.. Пачакаю яшчэ крыху, пакуль яшчэ можна ».