Сын вады

Аднак яна добра ведала, што ад гэтага таксама залежала і яе жыццё, і, сцяўшы зубы, праца вала далей. Праз некаторы час выявілася, што ў такой справе нават паненчыны рукі могуць прынесці карысць.
Некалькі разоў ёй здавалася, што ўся гэтая праца дарэмная, што нічога не выйдзе, але кожны раз упэўнены выгляд Манга надаваў надзею.
Так цягнулася цэлых тры тыдні. Некалькі разоў змянялася надвор'е. Зноў давялося перажыць і вецер, і дождж, і буру. Светлая дзяўчыніна сукенка прыняла дзікунскі выгляд. Блакітныя панчошкі парваліся (пасля чаго Манг убачыў, што гэта быў не колер скуры). Але здароўе яе захавалася, хоць яна і перайшла з панскага на дзікунскае жыццё.
Вызначыліся і адносшы іх між сабой. Паненка даўно ўжо забылася, што яна знаходзіцца «ў лапах людаеда». Для яе гэта быў звычайны жаўтаскуры слуга, якіх нямала ёсць і ў іх, у Лондане. Яе ўжо ніколькі не дзівіла, што ён прыслугоўвае ёй, даглядае, ахоўвае. Як жа і на чай можа быць? I яна распараджалася ім як слугой. Нават некалькі разоў ужо злавала на яго, крычала, сварылася за тое, што ён ЦІ нязграбны, ці дурны.
Манг нічога гэтага не разумеў, нават знаходзіў цікавым. Ён так яе паважаў, што яму ніколі і ў думку не прыходзіла раўняцца з ёй. Ен быў задаволены ўжо адным тым, што вядзе блізкае знаёмства з такой асобай, якіх яго аднапляменнікі, дый і то не ўсе, маглі бачыць толькі здалёк.
Нарэшце прыйшоў час, калі лодка была спушчана на ваду. Праўда, яна была ненадзейная, нязграбная, але Манг ззяў ад шчасця, гледзячы на сваю працу.
Недаверліва ўвайшла ў човен паненка. Быў момант, калі яна гатова была лепш застацца тут і чакаць ратунку, чымся рызыкаваць ехаць на гэтай няшчаснай прыладзе. Але ніякага іншага выхаду не было.
Нацярпелася яна страху, пакуль выехалі з рыфаў. Кожны момант ёй здавалася, што вось-вось човен перакуліцца або распаўзецца. Супакоілася толькі тады, калі выехалі ў спакойныя каналы між высокіх скал.
Першую ноч пераначавалі ў чоўне пад высокай скалой. Для дзяўчыны гэта было вялікай пакутай.
Назаўтра паехалі далей. Апаўдні нвспадзявана пачуўся... звон! Сапраўдны звон, якім адзначаецца час («склянкі») на караблях. Пачуўся ён па-за скалою направа. Значыцца, там ішоў карабель!..
Замітусілася паненка, захвалявалася.
— Туды! Туды! — пачала яна крычаць і паказваць рукою.
Манг і сам гэта ведаў і накіраваў лодку ў абход. Але ад разу было відаць, што нічога з гэтага не выйдзе. Лодка па узла надта павольна, а скала, як на злосць, была даўгая.
Дзяўчына ўскаквала, рызыкуючы перавярнуць човен, ламала рукі, плакала, крычала па-свойму: Хутчэй! Хутчэй!»
Калі аб'ехалі скалу, дык убачылі далёка-далёка чорную кропку і дымок...
Тады дзяўчына з жаласным стогнам павалілася на спод чоўна...
Але няма ліха без дабра. Паваліўшыся на спод, яна трапіла ў халодную ваду і адразу апамяталася.
На жаль, на гэтым дабро і скончылася. Прыйшла новая бяда, нават большая за тую, што параход прайшоў міма.
Аказваецца, калі Манг спяшаўся да карабля, ён так напружваўся, так упінаўся ў лодку, што яна не вытрымала і распаўзлася. Манг кінуўся затыкаць дзірку, але ад гэтага шчыліна яшчэ болей пачала разы ход зі цца.
Настаў крытычны момант. Але Манг не збянтэжыўся.