Сын вады

Як ні сумна было няшчаснай дзяўчыне, але кожны раз, зірнуўшы на гэтую постаць, яна не магла ўтрымаць усмешкі, а цяпер дык і зусім рассмяялася. А задаволены Манг зарагатаў на ўсю сілу.
Пасля снедання Манг узяўся за сваю працу. Ён паказаў дзяўчыне жэрдкі і пачаў тлумачыць, што робіць кану, на якой яны абое паплывуць. Ен падышоў да вады, паказаў, як соваецца па вадзе човен, паказаў на дзяўчыну і махнуў рукой на мора, га вора чы на сваей мове: «Далека, далека!»
Прамова была вельмі выразная і зразумелая, толькі дзяўчына ніяк не магла ўявіць, які човен выйдзе з такіх жэрдак. Заставалася чакаць, што будзе далей.
Цяпер работа пайшла куды лепш: Манг меў добры кінжал, які мог служыць і сякерай, і нажом, і гэблем, і шылам. Была прыцягнута і дошка ад разбітай лодкі. Манг зноў захапіўся працай і забыўся на голад.
Але паненка была галодная. Некалькі рыбак ды дажджавая вада не маглі ёй замяніць кавы, булкі, масла і іншых страў, да якіх яна прызвычаілася. Урэшце яна не вытрымала, падышла да Манга і, дакрануўшыся пальцамі да свайго рота, паказала, што хоча есці.
Манг зараз жа пакінуў работу і пайшоў клапапдцца аб абедзе. На гэты раз яму болей пашаннавала, бо акурат быў час адліву. Вада адышла ад берага і пакінула на пяску шмат жывёлак. Нават у адным месцы засталася лужына, дзе была знойдзена досыць добрая рыба. Сама паненка захацела прыняць удзел у эборы ўраджаю, але спалохалася ракаў, хоць і лічыла іх за самую лепшую страву з усяго таго, што тут было.
На гэты раз яна прыняла ўдзел у гатаванні абеда. Для сябе самой яна і пачысціла рыбу і памыла. А Манг пхаў, як яна ёсць, выплёўваючы непатрэбнае.
Дзяўчыне вельмі брыдка было глядзець на свайго суседа, як ён еў усялякую погань, пэцкаў свой капітанскі мундзір. Яна адварочвалася ад яго, старалася не глядзець і чакала, каб ён хутчэй пайшоў на працу і пакінуў яе адну. Часам ёй прыходзіла ў галаву думка: што сказалі б яе знаёмыя, каб убачылі яе за таварыскім абедам з гэтым дзікуном?
Манг пайшоў працаваць, а паненка адлежвалася на сонцы, набіраючыся сілы.
Такім чынам ішлі дні за днямі. Манг біўся над сваім чоўнам, а паненка з нецярплівасцю чакала, пакуль ён скончыць, ды нудзілася. Яна ніяк не магла прызвычаіцца да такой ежы, адчувала сябе дрэнна, пахудзела. Разам з гэтым пра йшла і бадзёрасць. Ей начало здавацца, што сядзіць яна тут цэлыя гады і што, мусіць, ніколі не выберацца адсюль.
Манг жа, наадварот, быў вясёлы, энергічны. Ен стара ўся дагаджаць ёй, як умеў, абнадзейваў яе, што яны хутка паедуць.
Але куды паедуць? Гэтага яны не маглі растлумачыць адзін аднаму і нават самім сабе. Дзяўчыне здавалася, што калі толькі яны ад'едуць ад гэтага праклятага вострава, дык сустрэнуць які-небудзь карабель. А Манг і сам сабе не ўяўляў, што ён будзе рабіць з ёй. Ведаў толькі, што трэба вярнуцца да-дому, адпомсціць Нгару ды адабраць кану, бо тая, якую ён робіць, будзе значна горшая. А потым ужо зноў можна будзе думаць, як даехаць да белых, асабліва, калі ён павязе да іх гэтую дзяўчыну.
Але справа была вельмі марудная. Сяк-так звязаць жэрдкі ён паспеў праз тры дні, але засталося самае галоўнае: абшыць іх. А гэта была зусім іншая праца. Тоўстых дрэў не было, трэба было сшываць толькі маленькія кавалачкі кары, а яны былі тонкія, нямоцныя, разрываліся. Прыходзілася складваць у некалькі столак, латаць дзіркі, а потым латаць латы і гэтак далей.
Дзяўчына ўжо уразумела, якім чынам Манг хоча зрабіць човен, але, прыгледзеўшыся да яго працы, яна зусім страціла надзею, што з гэтага што-небудзь выйдзе.
Манг жа не сумаваў, а ўеё ляпіў ды ляпіў кавалачкі. Тады і паненка пажадала дапамагчы. Манг быў вельмі задаволены.
— Добра, добра! Цяпер будзе хутка. Белая Птушка — добрая дзяўчына,— казаў ён.
Але за рана Манг парадаваўся: у Белай Птушкі справа не ладзілася.