Сын вады

— Добра, добра! Ты ўжо здаровая. Агонь добра. А бедная дзяўчына тым часам думала, што прыйшоў яе канец. Што ў лепшым выпадку яе зараз жа зарэжуць і з'ядуць.
— О, лепш было б утапіцца ў моры! — прастагнала яна па-англійску.
Пачуўшы, што яна нешта гаворыць, Манг зноў заматаў галавой:
— Добра, добра! Ты не загінула. Манг выратаваў цябе.
Дзяўчына скурчылася ў кутку, утуліла ў плечы галаву, засланіла рукамі свой твар і пачала чакаць смерці.
Але Манг не рухаўся. Ен толысі паправіў вогнішча, а потым зноў утаропіў вочы на дзяўчыну.
«Дык вось якія яны!» — думаў ён, аглядаючы ўсю яе постаць, адзенне.
Яна нагадвала яму прыгожую бездапаможную птушку і выклікала ў ім спачуванне. Яму прыемна было адчуваць, што ён з'яўляецца збаўцам гэтай бе лай дзяўчынкі. Ен лічыў за гонар сядзець побач з прадстаўніком тых людзей, якіх блізка яны не бачылі.
А белая дзяўчына тым часам сядзела скамянелая ад жудаеці і чакала смерці.
— Хоць бы хутчэй усё гэта скончылася! — прастагнала яна.
Яна ўсё чакала, калі прыйдуць яшчэ дзікія людзі. Яна ўяўляла сабе, як збярэцца шмат дзікуноў, страшэнных, узброеных, як пачнуць яны скакаць вакол яе, вакол агню, а потым... потым...
Тут яна не вытрымала і заплакала горкімі слязьмі. Плечы яе трэсліея ад рыдания, жаласны енк вырываўся з грудзей.
Манг здзівіўся і занепакоіўся. Такія слёзы, такі адчай узварушылі яго. Яму было так шкада яе, што ён ад шчырасці пасунуўся да яе бліжэй і пачаў супакойваць, як умеў:
— Не бойся! Манг усе зробіць: і спажывы табе знойдзе, х сам кану пашые, каб выехаць адсюль.
Убачыўшы, што ён пасоўваецца да яе, дзяўчына падумала, што канец прыйшоў ужо. Яна ускрыкнула нечалавечым голасам, ускочыла і выбегла з-пад скалы ў цемру.
Манг застаўся сядзець з разяўленым ротам. Што з ею? Куды яна? Чаму? Здаецца, нібы яна яго баіцца, але ж ён нічога дрэннага ёй не зрабіў і не думав рабіць. I што цяпер з ёю рабіць? Лавіць, ці што?
А яна тым часам адбеглася на некалькі крокаў і, убачыўшы, што ён сядзіць сабе спакойна і не гоніцца,— спынілася. Тады ёй прыйшлі ў га лаву цвярозыя думкі. Куды яна дзенецца? Калі ён захоча, дык адразу яе зловіць. Але ж да гэтага часу з яго боку не відаць было ШЯКІХ нядобрых на мера ў. Ен выратаваў яе, перанёс сюды, абагрэў і абсушыў, нават у сваю скуру апрануў, а сам сядзіць на холадае толькі ў сваім поясе або фартуху.
Не! Відаць, ён не думае крыўдэіць яе. Можа, на яе шчасце, трапіўся дзікун з чалавечай душой. Кажуць, што і сярод дзікуноў часам сустракаюцца добрыя людзі. Можа, нават ён яшчэ і абароніць яе ад сваіх сяброў, што прыйдуць. Хай будзе што будзе,— усё роўна ёй няма куды дзецца.
I яна вярнулася на свае месца.
Манг ветліва ўсміхнуўся і зноў загаварыў:
— Манг не скрыўдзіць Белую Птушку. Манг помсціць толькі сваім ворагам, такім, як Нгара.