Сын вады

Ен зараз жа назбіраў на беразе шмат розных сухіх чарапашак і пайшоў да гаю. Выбраў там тонкае высокае дрэва і пачаў калупаць яго ля кораня. Каб чарапашкі былі вастрэйшымі, ён разбіваў іх на часткі. Дрэва было таўшчынёю толькі ў руку, і ён досыць хутка падрэзаў яго, а потым зламаў. Праз некалькі гадзін ён такім чынам «насек» сем жардзін: адну пад спод лодкі, а шэсць для бакоў.
Тут толькі ён прыпомніў, што да гэтага часу нічога не еў і не піў. Падышоў да берага, налавіў маленькіх ракаў і з'еў іх сырымі. Але не было вады напіцца. Каб не траціць часу на шуканне, ён згадзіўся пацярпець і зноў узяўся за працу.
Але апрацаваць жардзіны было куды цяжэй, як ссячы іх. Ламаныя канцы нельга было так пакінуць; трэба было завастрыць іх, каб можна было ўсе сем канцоў звязаць у адзін жмут. Тут ужо, апрача чарапашак, ён пусціў у ход вострыя каменьчыкі, якія таксама трэба было разбіваць на кавалачкі. Значна ён да па мог сабе яшчэ тым, што здагадаўся ўсадзіць канцы ў шчыліны між скал і круціць іх там.
Ен так захапіўся сваёй працай, ад якой залежала яго жыццё, што нават не заўважыў, як надышоў вечар. Тады толькі ён адчуў, як хоча есці, асабліва ж — піць. Але шукаць вады ўжо было позна, і ён стомлена прытуліўся да дрэва. Цяжкая праца і папярэдняя бяссонная ноч дапамаглі яму заснуць і не адчуваць голаду і смагі.
Назаўтра ён зноў праглынуў некалькі марскіх жывёлін і зноў пачаў працаваць, але пад поўдзень адчуў, што больш не можа вытрымаць без вады. Трэба было ісці шукаць яе. Але ці знойдзеш на гэтым нізенькім востраве?
Тут ён заўважыў, што на захадзе збірагоцца хмары і вецер узмацніўся.
— Пачакаю лепш дажджу,— сказаў ён сам сабе і зноў узяўся за работу.
Дождж прыйшоў неўзабаве, але такі, што Манг лепш згадзіўся б перацярпець смагу, як гэтую буру. Пачынаючы з паўдня, настала шэрая ноч, так што за некалькі крокаў нічога не было відаць. Велічэзныя хвалі, не маючы ў гэтым месцы перашкоды, вольна каціліся сюды з акіяна, нібы праз браму. Яны пагражалі заліць і той востраў, дзе быў Манг, але наперадзе стаялі на варце рыфы, якія прымалі на сябе першы ўдар і грудзьмі разбівалі хвалі. Затое ж і злаваліся яны! Такое пекла ўтварылася там, паміж рыфаў, што жудасна было слухаць.
Манг сядзеў пад дрэвам, накінуўшы на га лаву сваю скуру, і тросся ад холаду. Мінута здавалася гадзінай, а такія мінуты ішлі і ішлі бясконца. Так прайшо, мусіць, гадзіны са тры.
I вось там, за рыфамі, пачуўся гудок парахода. Трывожны, жалобны...
Так ён прастаяў паўгадзіны, гадзіну,— нічога больш не чуваць і не відаць, толькі хвалі равуць і дождж лье як з вядра.
Але вось на белым грабяні паказалася нешта чорнае. Узнялося, зноў апусцілася. Праз хвіліну зноў паказалася, ужо бліжэй, і рушылася на бераг. Але сустрэчная хваля падхапіла і аднесла назад. Надышла новая хваля, зноў узняла і кінула на бераг, але і на гэты раз сустрэчная хваля адкінула назад.
Манг ужо бачыў, што гэта быў чалавек, які трымаўся за кавалак лодкі. Яго магло такім спосабам кідаць узад і ўперад бясконца або кінуць так, што ён разаб'ецца ўшчэнт. Тады Манг падпільнаваў момант, калі хваля шуганула чалавека на бераг, кінуўся насустрач і ўхапіўся за дошку, каб не даць ёй адысці назад. Зва ротная хваля на ля цела на яго, пагражаючы і яго таксама аднесці ў мора, але ён нырнуў пад яе і такім чынам аслабіў напор, а потым адным мігам ухапіў чалавека і пабег да берага.
Але чалавек чамусыц" не выпускаў з рук дошкі, чым значна перашкаджаў Мангу. У гэты момант новая хваля штурханула яго ў спіну. Ён кінуўся разам з ёю наперад і паваліўся на бераг, а на яго і чалавек з дошкай. Моцна ўдарыўся Манг, але нельга было на гэта звяртаць увагі. Трэба было спяшацца прапаўзці яшчэ крокі са два, каб не захапіла новая хваля і не аднесла назад. Ен паси раба ва ў быў вырваць дошку з рук чалавека, але той так учапіўся, што адразу немагчыма было гэтага зрабіць. Манг вымушаны быў цягнуць яго далей разам з дошкай. I толькі на беразе з вялікім клопа там, ледзь не паламаўшы пальцы пацярпеўшага, удалося вырваць дошку з закасцянелых рук.