Сын вады

Цяпер ужо Мангу зручней было рабіць свае экскурсіі. Ен мог сабе спакойна вандраваць, ведаючы, што сваіх ён заўсёды знойдзе на месцы. Апрача таго, ён спакайней адчуваў сябе і таму, што яму не рупіла,— што і як з яго раднёй. Часта ён адлучаўся на некалькі дзён, і бацькі прызвычаіліся да гэтага і не пярэчылі.
У га лаве Манга ўсё была думка — як бы па глядзець бліжэй на таемных белых людзей, пабываць там, дзе яны жывуць, убачыць іхнія розныя цуды. Але праязджалі яны вельмі рэдка, а яшчэ радзей можна было да іх наблізіцца. Пакуль пад'едзеш,— карабель ужо далека. Трэба было чакаць такога выпадку, каб акурат трапіць на яго, але калі гэта здараецца?
Ды і наогул, такая сустрэча нічога асаблівага не давала. Паглядзіш на карабель, часам адтуль кінуць табе што-небудзь — і больш нічога. Нават не паспееш добра разгледзець людзей. Не! Трэба пашукаць, дзе яны жывуць. А дзе ля гэтага трэба ад'ехаць далека, туды, на поўнач, куды ідуць і адкуль прыходзяць караблі.
I ён сказаў банькам, што хоча праехацца далей, каб паглядзець, як жывуць белыя людзі.
— Навошта табе? Щ варта? — пачалі адгаворваць бацькі, асабліва маці.— Гэта ж далека, на другім канцы свету. Ты не даедзеш, загінеш. Ды і яны могуць загубіць цябе.
— Вы ж бачылі самі, што яны нічога дрэннага нам не робяць,— настойваў Манг,— а што далека, дык я паеду етолькі, колькі можна будзе. Калі ўбачу, што нельга даехаць, тады магу і вярнуцца.
Супраць такой пастаноўкі пытання і пярэчыць не было чаго. Чаму хлопцу не праехацца? Усё роўна яны валэндаюцца па моры ўзад і ўперад.
— Толькі ты сцеражыся, каб яны цябе не зачаравалі,— параіла на развітанне маці.
Падарожжа для іх было такой звычайнай справай, што ніякай падрыхтоўкі не рабілася. Манг выехаў гэтак жа проста, як і заўсёды. Трэба яшчэ памятаць, што калі гутарка ідзе пра падарожжа, дык заўсёды маецца на ўвазе дарога між скал-астравоў, па каналах-калідорах, куды хвалі не дасягаюць. Пра паездку на такіх чоўнах па адкрытаму акіяну ніхто з іх нават і не падумаў бы. А тут акурат такіх каналаў і было досыць. Вось чаму падарожжа Манга нікому не здавалася незвычайным.
Зразумела, Манг не меў ніякага ўяўлення аб адлегласці, якую яму трэба было б праехаць, каб убачыць, «як жывуць белыя». Да бліжэйшага значнага горада, Вальпарайзо, было дзве тысячы кіламетраў, а каб даехаць да якога-небудзь пасёлка, таксама трэба было праехаць кіламетраў з пяцьсот. У сваім маленькім чоўне, кіруючы першабытным вяслом, ён патраціў бы прынамсі месяц, каб праехаць гэтыя пяцьсот кіламетраў, не кажучы ўжо аб тым, што па дарозе можна было чакаць розных перашкод: ці не знойдзецца ціхіх каналаў, ці бура затрымае, ці ежы, вады не хопіць і гэтак далей.
Усяго гэтага Манг не ведаў. Ён думаў, што прыедзе праз некалькі дзён, паглядзіць, падзівіцца і вернецца сабе спакойна дадому.
Першы дзень прайшоў, як звычайна. Тыя самыя скалы, вуліцы, тыя самыя птушкі. Спыняцца яму ў гэты дзень не трэба было, бо ён меў з сабой запас ежы і вады. Пераначаваў у лодцы, пад аховай скалы.
На другі дзень ужо часцей прыходзілася спыняцца. Асабліва цяжка было з вадой. Многа назапасіць не было ў што. Нават тая вада, якую ён наліваў у свой невялікі і нязграбны гаршчок, увесь час выплёхвалася ад калыхання чоўна. А на скалах і маленькіх астра ўках вады не было. Трэба было пад'язджаць да галоўнага берага і шукаць, дзе цячэ зверху вада. А каб знайсці такое месца, часам трэба было значна ўхіляцца ўбок. Вось чаму ён пасунуўся наперад за ўвесь дзень, можа, кіламетраў на дзесяць, хоць наогул праехаў значна болей.
Заставалася яшчэ гадзіны са тры да захаду гонца, калі ён выбраўся з-за скал і апынуўся на шырокай адкрытай прасторы. Замест высокіх скал тут было некалькі нізенькіх, роўных астравоў, пакрытых нават травою. А траву Манг і не памятае, калі бачыў.
На адным з такіх астравоў ён рашыў спыніцца на ноч.
Аднак жа гэтае прыгожае месца мела і свае невыгоды: яно ўсё было ўсеяна рыфамі (падводнымі каменнямі), якія то вытыркаліся з вады, то хаваліся ў ёй ля самай паверхні. Нават лёгкаму Мангаваму чоўну цяжка было прабрацца між гэтых рыфаў.