Сын вады

Манг доўга над гэтым ламаў галаву і нарэшце дадумаўся. Узяў сваю плеценую торбу, прыладзіў да яе абруч і прывязаў да кія. Апусціўшы ў ваду свой коўш, ён адразу выцягнуў шмат рыбы. Усе ўзрадаваліся і доўга цешыліся такой лоўляй, нават без патрэбы.
Некалькі дзён ніхто нікуды і носа не высоўваў. Спакойна прасядзелі і два бурныя дні. За скаламі, у акіяне, гулі хвалі, недзе высока над галавой роў вецер, а тут у іх было ціха і спакойна. Адно толькі было нядобра,— паліва ўсё выйшла.
Калі надвор'е праяснілася, парашылі шукаць паліва. На захад, з боку мора, был! голыя скалы, на ўсход — сцяна; але ў гэтым кірунку павінна была ісці зямля: ид вялікі востраў, ці нават і самы кантынент Паўднёвай Амерыкі. Туды і накіраваліся трое мужчын.
Але як выбрацца з гэтай студні? Доўга шукалі месца, дзе можна было б як-кебудзь зачапіцца. Урэшце знайшлі некалькі выступаў і палезлі ўверх, рызыкуючы кожны момант паляцець уніз і раэбіцца насмерць.
Падняўшыся метраў на дваццаць, апынуліся на новай пляцоўцы. Пасярэдзіне яе было невялічкае возера або сажалка, з якой і выцякала тая самая крыніца, што падала ўніз 1 давала ваду для піцця. А з другога боку таксама ішла сцяна, і таксама зверху сцякаў струмень,— ён даваў ваду гэтаму возеру. Яшчэ падняліся і зноў знайшлі такую самую пляцоўку, возера і крыніцу.
— Чаго добрага, гэтак да самага неба дойдзем,— пажартаваў Манг.
— На неба нам не трэба,— сказа ў Тайдо,— а вось там, у лагчыне, нешта расце.
Сапраўды, у маленькай лагчыне, схаваўшыся ад паўночнага і заходняга ветру, рос хмызняк і некалькі крывых дрэў.
Мужчыны зараз жа ўзяліся за працу, але нават яны час ад часу спыняліся, каб палюбавацца дзівоснай карцінай прыроды.
Далека на захад распасцёрся акіян і так блішчаў на сонцы, што аж у вочы калола. Бліжэй да берага было параскідана безліч астраўкоў і скал. Голыя і чорныя, яны вызначаліся на бліскучай вадзе, нібы спіны жывёл-волатаў. Часам зусім здавалася, нібы яны плаваюць.
— А дзе ж наша стаянка? — пачалі яны шукаць свой прытулак. Але адсюль яго нельга было ўбачыць, бо ён быў схаваны скала мі.
На ўсход горы ўздымаліся прыступкамі, нібы велічэзныя сходні, і канчаліся белымі снегавымі вяршынямі. I нідзе ніякага следу чалавека!..
Таму ўсе яны надзвычай зацікавіліся, калі заўважылі недалёка ад берага човен, у якім стаяў адзін чалавек. У нашых сяброў вочы былі вельмі вострыя, і яны адразу пазналі Нгару па яго птушынай вопратцы.
— Чаго ён тут швэндаецца? — трывожна сказа ў Манг.
— Непажаданы сусед,— сказаў і Кос.— А што мы будзем рабіць, калі ён знойдзе наш добры куток і прычэгацца да нас? Гвалтам гнаць, ці што?
— А чаго на яго глядзець? — сурова адказаў Тайдо.— Кала трэба будзе, дык і прагонім.
Тым часам насеклі і наламалі галля. Заставалася толькі даставіць яго на месца.
— Вось гэтая работа дык куды цікавей! — весела заскакаў Манг і, набраўшы бярэмя, падбег да краю і кінуў уніз. I так пачалі кідаць з тэрасы на тэрасу.
А праз некалькі хвілін радасна закрычалі і жанчыны з дзецьмі, калі на іх галовы пасыпалася галлё.
Такім чынам, і апошняя праблема — апал — такеама была вырашана.
Мангава падарожжа.— Зялёны восграў.
Подласцъ Нгары.— Бура.— Гудок.— Чалавек у моры.— Манг і Белая Птушка.