Сын вады

Першы раз заўважылі гэта ў часе адліву. Калі вада знізілася, у ёй паказалася галлё, распасцёртае ў шырыню. Гэта была не марская трава, а сапраўднае дрэва, з галінамі, таўшчынёю з руку, і з доўгім вузкім лісцем. Гэтае лісце, даўжынею ў метр, варушылася, выгіналася, нібы змеі. Галлё так разраслося, што стварыла падводны гушчар ва ўсёй затоны.
А між тым, гэта было ўсяго толькі адно дрэва, са ствалом у паўметра таўшчыні'.
Калі зачапілі і прыпаднялі адну такую галіну, то на ёй знайшлі столькі рознага дабра, што ў нашых людзей аж сліна пацякла. Чаго толькі тут не было! Чарапашкі, малюскі, маленькія ракі, медузы. Завецца яно фукус, або альга. Яно досыць распаўсюджана, але такой велічыні дасягае толькі ў гэтых месцах. Адно дрэва часам разрастаецца на дзвесце метрвў ушыркі.
— Глядзіце! Глядзіце! I крабы! — весела закрычалі дзеці,
Сапраўды, у разгалінаванні гэтага дрэва размясцілася цэлая сям'я крабаў. Стары краб злосна пазіраў і пагрозліва варушыў сваімі страшэннымі клюшнямі, але зараз жа яго ўхапілі і разбілі аб човен.
— Яшчэ адзін! — крыкнуў Кос і зняў другога. Потым знайшоўся і трэці.
Гэтыя велізарныя ракі з'яўляюцца такой смачнай стравай, што Манг пачаў есці іх сырымі.
— Зірніце толькі, што робіцца ў вадзе! — сказала Мгу.
А ў вадзе была нібы каша ад мноства рыб, асабліва маленькіх. Старыя рыбы выбралі гэты куток, каб адкладваць тут сваю ікру. Лепшага месца для гэтай справы нельга было і прыдумаць. Сюды не дасягала ніводная хваля, і рыбы спакойна пладзіліся «ў лесе». Нездарма і птушкі аблюбавалі гэтае месца.
Гэта быў нібы эусім асобны свет. Усе тут знаходзілі сабе спажыву. Дужэйшы пая да ў слабейшага, але насельніцтва ад гэтага не змяншалася. Усе знаходзілі прытулак сярод гасціннага дрэва. Каб яны не паядалі адзін аднаго, тады ім і паварушыцца не было б дзе. А нарэшце над усімі імі з'явіўся чалавек.
Галіну абабралі, як плады ў садзе, і эноў апусцілі Ў ваду.
— Хай зноў абрастае! — смяяліся бацькі.
Але і на гэтым баль не скончыўся. Знайшлася нават «гародніна»: маладое лісце альгі, якое з'яўляецца досыць добрай стравай. Набралі яго, палажылі ў гаршчок, згатавалі і наеліся так, як даўно ўжо не елі. Трэба памятаць, што зеляніна для чалавека наогул вельмі неабходна, а нашы навасёлы на працягу месяца і ў вочы яе не бачылі.
А навокал яшчэ плавалі іншыя «запасы» — качкі, мяса якіх куды смачнейшае за пінгвінавае, хоць гэтыя качкі некалькі і нагадвалі пінгвінаў сваімі крыламі. Яны таксама не могуць лётаць, а толькі плаваюць і пры гэтым хутка і гучна б'юць крыламі па вадзе.
Як мы ўжо казалі, у адным месцы на беразе была досыць роўная пляцоўка. Спачатку адзін-другі вылез, выгрузілі некаторыя рэчы, расклалі вогнішча, а потым ужо зрабілі павець. Такім спосабам паступова і зусім перайшлі на зямлю.
Нельга думаць, што яны так ужо ніколі і не жылі на зямлі. Здаралася гэта, і не раз, калі трапляліся адпаведныя ўмовы. Але такія выпадкі былі вельмі і вельмі рэдкімі. У кожным разе, лепш, як цяпер, ім ніколі не было. I страха над галавой, і сцяна збоку, і месца досыць, каб вольна размясціцца, нарэшце, скуры пад бокам — усё гэта было так прытульна, што можна было адпачыць целам і духам за ўсе папярэднія месяцы.
Мы ўжо бачылі, што хоць гэтыя дзеці вады і жылі морам, але рыбакам! назваць іх нельга, бо нават і прыладаў для лоўлі рыбы яны не мелі, а калупаліся ў шчылінах скал, ловячы маленькіх рыбак ці проста рукамі, ці торбачкай, ці ка валкам тканіны. Толькі зрэдку ім здаралася забіваць кап'ём больш буйную рыбіну.
Цяпер, гледзячы на рыбу ў вадзе пад нагамі, яны больш выразна адчувалі, што ім не хапае якой-небудзь прылады, каб дастаць гэтай рыбы. Праўда, яны і тут лавілі яе ля самага берага, як заўсёды, у шчыліне, але гэта іх не задавальняла. Хацелася дастаць больш, непасрэдна адтуль, з глыбіні.