Сын вады

Пачалі рыхтавацца да начлегу. Але смага не давала паснуць.
Раптам яны пачулі, што нехта ідзе да іх. Усхапіліся, прыгледзеліся: гэта быў Манг, адсутнасці якога яны не заўважылі. Ен валок пінгвіна; падышоў, адрэзаў яму га лаву і сказа ў:
— Наце, піце!
— Як? Што?
— Ды кроў. Я напіўся. Раю і ўсім.
Нельга сказаць, каб пітво было добрае, але ўсё ж такі лепш, як кічога. Мужчыны пайшлі і прынеслі яшчэ двух пінгвінаў...
Пасля гэтага паснулі — мужчыны на зямлі, а жанчыны з дзецьмі на чоўнах.
Акіян глуха гудзеў. Хвалі безупынна наляталі і разбіваліся аб каменні. Венер мацнеў. Пачаў пырскаць дожджык. Агонь пагас.
Людзі прачнуліся, закапаліся ў скуры. Але дождж усё павялічваўся.
Спаць ужо нельга. Трэба было зусім уставаць. А халодны вецер з мора без ніякіх перашкод так і сячэ з дажджом.
Хоць бы які-небудзь прытулак знайсці!
Але месца адкрытае, няма ніякай высокай скалы.
— Давайце перавернем чоўны,— запрапанаваў нехта.
Так і зрабілі. Пад чоўнамі было значна лепей. Толькі вада падцякала па зямлі. Такім чынам правялі ноч. Адна толькі ўцеха была ў гэтым становішчы: дажджавой вады напіліся, колькі хацелі.
Дзень настаў хмарны, дождж то спыняўся, то зноў  пачынаўся.  Але  і  гэта  радавала  людзей.
— Добра яшчэ, што вялікага дажджу і буры няма,— казалі старыя.— Хутчэй бы паправіць лодку ды выехаць з гэтага адкрытага месца.
Праз дзве гадзіны лодка была залатана, і ўсе паехалі назад.
Новая стаянка.— Падводны лес.— Выгоды на ўсе его працэнтаў.
Большасць фуіджынцаў трымаецца ў паўднёвай частцы архіпелага, куды ніхто з чужых не заглядае. Нельга сказаць, каб яны так ужо баяліся выпадковага падарожніка. Тут іншая справа: дзе не бывае белых людзей з іх стрэльбамі, там звычайна збіраюцца розныя жывёлы, асабліва птушкі. А сярод іх знойдуцца і смачнейшыя за пінгвінаў.
Але Манг усё імкнуўся на поўнач, бліжэй да белых. Хоць нідзе іх там і не было відаць, але ўсё ж Манг ведаў, што яны жывуць у гэтым кірунку. Прынамсі, іхнія караблі праязджаюць толькі там. Пасля той сустрэчы яму аднаму яшчэ раз трапілася бачыць карабель, але здалёк,— бліжэй ён не паспеў пад'ехаць.
У гэтым жа кірунку, за Магеланавай пратокай, ён натрапіў на адзін куток, які доўгі час мог служыць «домам» для яго бацькоў. Гэта была маленькая затока, нібы азярцо, так агароджаная скаламі, што ні вецер, ні хвалі не дасягалі сюды. Куток быў падобны да таго возера, куды яны ездзілі па дровы, толькі гэты быў значна меншым і больш прытульным, цёплым.
— Асабліва тут павінна быць добра ўзімку,— казаў ён бацькам.
Гэты куток яны і абралі сваім домам. Знайшлася там нават пляцоўка, куды яны паклалі лішнія рэчы і дзе маглі спаць. Толькі для гэтага трэба было прагнаць птушак, якім таксама спадабаўся гэты прытулак. I тут жа побач зверху сцякаў струмень прэснай вады. Адным словам, хата была з усімі выгодамі.
Апрача ўсяго гэтага, выявілася, што пад імі ў вадзе расце нібы лес, а ў гэтым лесе незлічонае мноства «дзічыны».