Сын вады

Цяпер трэба было ўпарадкаваць здабычу. Гэтая праца была куды цяжэй і марудней, як самае паляваные. Праўда, мясам марскія людзі не прывыклі запасацда надоўга, напрыклад, сушыць, бо ўвесь год мора давала ім якую-небудзь свежаніну. Але ж затое са скурамі было шмат клопату: трэба было зняць іх, крыху апрацаваць, падсушыць.
Праз некаторы час увесь бераг пакрыўся скурамі, але яны не былі прыбіты да зямлі, сохлі ды круціліся, як луб. Доўга яшчэ прыйдзецца іх церці ды мяць, пакуль можна будзе ўжыць. Прынеслі з чоўнаў агонь, расклалі вогнішча, засмажылі мяса. Але трэба адзначыць, што нават і гэтым людзям не вельмі падабалася такое мяса. Лішнія тушы кідалі ў мора.
А ўводдалі ўсё стаяла грознае незлічонае войска і пазірала, як ворагі распраўляюцца з іхнімі таварышамі.
Раптам пачуўся плач дзяўчынкі. Азірнуліся,— бяжыць яна ад пінгвінавых гнёздаў і плача.
— Што такое? — запыталіся ў яе.
— Укусіла тая птушка,— пака зала дзяўчынка на бліжэйшую самку.
— Ну, дык я ёй дам! — сказаў маленькі хлопчык і пабег туды. Але і ён нічога не мог зрабіць. Самка баранілася, кусалася і не сыходзіла з месца. Зацікавілася Мгу і таксама па дышла; пабегла за ёю і маленькая дзяўчынка.
Убачыўшы столькі народу, самка устала, каб адысці, але разам з сабой захацела ўзяць і свае яйка. Яна выкаціла яго з зямлі, потым заціснула паміж ног і зрабіла крок.
Вядома, яйка вывалілася. Самка зноў заціснула яго паміж ног, зноў ступіла, потым паспрабавала скокнуць з яйкам і адышла толькі тады, калі яйка зусім пабілася. Дзеці былі вельмі зацікаўлены і не ганялі птушкі, пакуль яна сама не пайшла.
Наогул трэба адзначыць, што пінгвіны вельмі шануюць і берагуць свае яйкі. Мала гэтага, яны гатовы скарыстаць кожны выпадак, каб украсці чужое яйка. Здараецца нават, што дужэйшыя нападаюць на слабейшых, каб адабраць ад іх яйкі гвалтоўна.
Надыходзіў вечар, а здабыча яшчэ не была ўпарадкавана. Прыйшлося рэшту пакінуць. Хацелі былі ўжо ехаць, але прыпомнілі, што човен Тайдо не папраўлены. А кары няма.  Што тут рабіць?
— Можна залатаць скурамі,— за пра пана вала Мгу.
— Мгу добрая, разумная дзяўчына,— сказаў абрадавана Тайдо, дакрануўшыся да яе.
Але пачынаць такую марудную работу было позна, і яны вымушаны былі застацца тут начаваць. Тады адчулася яшчэ адна бяда: не хапіла вады для піцця. Спяшаючыся на паляванне, забыліся яе назапасіць, і яна ўся выйшла яшчэ перад поўднем. Да гэтага часу цярпелі і цешылі сябе тым, што зараз паедуць назад. А цяпер, асабліва пасля мяса, зусім зрабілася дрэнна. Дзеці пачалі плакаць.
А за некалькі крона ў плюскатала і вабіла да сябе вада, такая чыстая і добрая... Што можа быць горш, як глядзець на ваду і паміраць ад смагі? Лепш ужо тады цярпець тую самую смагу без вады. Дзеці не вытрымалі і пабеглі да яе.
— Куды? Нельга! Нельга! — закрычалі дарослыя, кінуліся за імі і затрымалі. Маці пачала суцяшаць, угаворваць, а ў самой аж сэрца разрывалася ад жалю.
Старыя хадзілі хмурыя і раіліся, як здабыць вады.
— Вунь да той гары, здаецца, недалёка,— сказа ў Кос.— Можна з'ездзіць туды і прывезці вады ці лёду.
— Немагчыма,— уздыхнуў Тайдо.— Пакуль даедзем, будзе ўжо цёмна, можна наляцець на камень у незнаемым месцы. А па-другое, мы не ведаем месца, дзе ледавік спускаецца ці вада цячэ, а сярод ночы немажліва поўзаць ды шукаць.
Сонца апускалаея ў акіян. Пасмы хмар збіраліся на небасхіле. Праменні прабіваліся праз іх, афарбаваныя ў чырвоныя і ружовыя колеры. Вада і скалы паступова зліваліся ў цемры. А над імі чырванелі снегавыя вяршыні гор.