Сын вады

Звычайна пінгвіны праводзяць час у вадзе, дзе адчуваюць сябе, як рыбы. На беразе яны збіраюцца, каб вывесці дзяцей. Па зямлі ходзяць выключна на дзвюх нагах. Замест крылаў у іх ласты, прыблізна такія, як у маржоў. Вось чаму яны і лётаць не могуць, вось чаму гэтыя ласты-крылы вельмі нагадваюць рукі, асабліва, калі яны рухаюцца пры хадзе.
Спіна пінгвінаў пакрыта пер'ем, падобным да рыбінай лускі і дапасаваным на манер гонтаў на даху. Толькі перад пакрыты белым пухам, які можна лічыць і поўсцю, ды на галаве, нібы шчэць, тырчаць некалькі пер'яў.
Манг захацеў налавіць гэтых птушак. Хоць мяса іх і нясмачнае, але фуіджынцы не могуць адмовіцца і ад яго. Апрача таго, х скуры спатрэбяцца на адзенне.
Бяда толькі, што дастушхща да іх было цяжка. Тыя скалы, дзе былх хлопцы, аддзяляліся ад стойбхшча пінгвінаў вадой. Града скал ішла далека наперад, паступова павышалася і пераходзіла ў высокія горы, так што з гэтага боку абысці нельга было. Заставаўся другі шлях — морам, але там між каменняў былі такія буруны, што аб'язджаць іх было б вельмх рызыкоўна. Нездарма пінгвіны абралі такое месца.
Тады Манг парашыў ехаць да сваіх і потым ужо меркаваць усім разам. Пакуль яны прыехалі дадому, надышоў вечар. Прыйшлося адкласці падарожжа на заутра.
Калі назаўтра прыехалі ўсе, нхякхх змен не было. Войска стаяла паранейшаму, нібы яно і не краталася за ўвесь гэты час. Паранейшаму частка пігінгвінаў плавала ў вадзе, нібы тыя самыя, што і ўчора. Сапраўды ж, вядома, кожны раз гэта былі іншыя.
Пачалі раіцца, што рабіць.
— Я адзін аб'еду навакол, ад мора,— прапанаваў Манг.
Але стары Кос не згадзіўся.
— Лепш будзе,— сказаў ён,— перанягнуць кану на той бок.
3 гэтай простай прапановай нельга было не згадзіцца, асабліва, калі прыняць пад увагу лёгкасць шытых чоўнаў. Павінен быў згадзіцца і Манг, хоць яму вельмі хацелася паказаць свае геройства.
Праз некалькх хвілін чоўны былі ўжо на другім баку грады.
Але не абышлося без няшчасця: у чоўне Тайдо прапароўся спод аб востры камень, а лішняй кары, каб залатаць, не было. Пастаялі, паскраблі галовы і рашылі пакуль што так пакінуць, а цяпер узяцца за паляванне.
Пінгвіны, між тым, здзіўлена глядзелі на нечаканых гасцей і не рухаліся з месца. Толькі калі два чоўны пад'ехалі да іх і людзі высадзіліся на бераг, пінгвіны пачалі паважна і нязграбна адсоўзацца.
Пачалася бойка. «Салдаты», здалёку такія грозный з выгляду, аказаліся зусхм бездапаможнымі ў бойцы. Яны кінуліся ўцякаць у ваду, але якое гэта было ўцяканне! Яны ледзь рухаліся на сваіх дзвюх нагах, валхліся на зямлю, бездапаможна білі ластамі-рукамі, куляліся. Жудасна было глядзепь, як гінулі гэтыя бязвінныя, бездапаможныя стварэнні. Вельмі легка было набіць іх колькі ўлезе.
Паляўнічы запал ахапіў людзей, і яны сапраўды забілі іх значна болей, як хм патрэбна было. Першы схамянуўся Кос.
— Стойце! Досыць! — крыкнуў ён.— Хопіць ужо. Яшчэ паспеем, калі трэба будзе!
Яго падтрымаў Тайдо, і бойка была спынена. Навокал ляжала каля сотні забітых птушак. Калі прыняць пад увагу, што кожная з іх была з авечку, дык выходзіў запас, якога хапіла б на полк салдат.
Але гэта было шшто перад усёй колькасцю пінгвінавай арміі, якая складала тысяч трыццаць — сорак. Усё мора па крыла ся пінгвінамі, але ўсё яшчэ прынамсі па лова заставалася на беразе. Па-першае, засталіся ўсе самкі, якія воддаль сядзелі на яйках. А там, далека, як х раней, грозна стаялі роўныя шарэнгі незлічонага войска, якое яшчэ не разумела, што такое адбываецца, і толькі неўразуменна пазірала на сумяціцу.