Падарожжа вакол дома

Нястрымная сіла пацягнула Ірачку да коціка. Працягнуўшы рукі і балбочучы «дай, дай», рушыла яна прама цераз усе пабудовы. Правей нагой знішчыла гараж, левай — разбурыла тэатр, потым спатыкнулася, павалілася і сваім целам зруйнавала ўсё, што яшчэ ўцалела.
Крыкі абурэння аглушылі Ірачку. Нехта штурхануў яе ў бок, другі пацягнуў за нагу, а тут яшчэ пяску ў рот набралася. На гэты раз прыйшлося заплакаць як мае быць. I тады ўсе праціўнікі адразу порастала на яе крычаць, пачалі супакойваць, лагодзіць, прасіць, каб яна перастала плакаць. Ліля падняла яе, ачысціла твар, адвяла ўбок, падала ў рукі коціка. Перамога была поўная, і Ірачка перастала плакаць.
Але новая бяда — здабыча не па сілах. Гэта толькі так гаворыцца — коцік, а садраўды гэта быў добры кот. Для Ірачкі ён быў такім жа цяжарам, як для нас з вамі, скажам, сярэдніх памераў тыгр. Паспрабуйце патрымаць яго!
Калі яна ўхапіла яго пад пахі, то заднія ногі валакліся па зямлі. А калі яна яшчэ пераступіла нагой, то наступала кату на хвост. Вядома, кот не захацеў цярпець такіх здзекаў і вырваўся на волю.
Як пры кожнай непрыемнасці, Ірачка зараз жа нарыхтавалася плакаць, але плакаць чамусьці не хацелася. Наадварот, лягчэй і лепей зрабілася, калі такі груз зваліўся з рук.
Тады яна задумалася. Вось сонца свеціць — і добра, што свеціць. Дрэвы стаяць вялікія-вялікія — і добра, што стаяць. Нейкае стракатае адзенне вісіць на вяроўцы — вельмі добра, што яно тут вісіць. Верабей апусціўся ля самых ног і давай скакаць — гэта ўжо зусім добра. Ён куды меншы за ката, трэба было б яго злавіць. Яна памкнулася за ім, а той на яе аніякай увагі не звяртае: скача сабе побач, нібы тут ніякага чалавека няма. Нахілілася Ірачка, каб узяць яго ў рукі, а ён — скок, скок! — і пасунуўся далей. Яна за ім, зноў нацэлілася, а ён зноў далей скача. Здзекуецца, ды і годзе! На тую бяду яшчэ і нага трапіла ў ямку. Ірачка захісталася, замахала рукамі і, каб не паваліцца носам, пастаралася хуценька сесці.
Ад как гэта была ўсё ж такі вымушаная пасадка, значыцца, трэба выказаць свае нездавальненне плачам. Але спачатку трэба паглядзець, ці ёсць для каго плакаць. Мамы няма, Арсенька сядзіць далека і не глядзіць на яе, ды і наогул ніводнага чалавека навакол няма — каму ж тады плакаць? Не, няма ніякага сэнсу пачынаць, бо ніхто не падыдзе, не пашкадуе, не памілуе, толькі дарма слёзы будзеш ліць.
Лепш не траціць часу і ісці далей. Устала, ступіла пару крокаў, глядзіць — у траве нешта бялеецца. Так выразна бялеецца, што прайсці міма ні ў якім разе нельга. Нахілілася, падняла — цудоўная рэч: кавалак шкарлупіны ад яйка! Толькі над та крохкі, адразу пераламаўся напалам. А які ён на смак? Таксама нічога добрага, ды яшчэ колецца ў роце. Прыйшлося выплюнуць.
Што ж цяпер рабіць? Перад Ірачкай увесь вольны свет, ідзі куды хочаш, ніхто не перашкаджае. Не часта здараюцца такія выпадкі ў жыцці адна-гадовага чалавека, трэба спяшацца, трэба абысці і агледзець гэты свет.
Дзеці, пясок і іншыя непрыемнасці засталіся ззаду. Перад ёю вялікі, шырокі шлях, які вядзе кудысьці на край свету. 3 левага боку — дрэвы, з правага — усё засланяе тая самая сцяна. Там далека відаць яшчэ другі ганак, і каля яго нехта капошыцца. Хто там капошыцца і што ён там робіць? Ірачка парашыла высветліць гэтае пытанне на месцы.
Толькі выправілася яна ў той бок, як на гарызонце паказаўся белы матыль. Ляцеў ён насустрач вельмі нязграбна, нібы крылы ў яго былі чужыя, прывязаныя. Гэтак віхляючы, ён праляцеў ля самага вуха, а Ірачка следам за ім паварочвала галаву ўсё больш і больш назад і, нарэшце, так закруцілася, што не магла ўжо ўтрымацца на нагах і ледзь не павалілася на спіну. Але ў самы апошні момант ёй удалося ўсё ж сесці. Яна зразумела, што тут ніхто не вінаваты, і не заплакала, а павярнуўшыся набок, стала падымацца галавой уніз. I тут убачыла, што па зямлі нешта нейкае паузе. Чаму паузе? Куды паузе? Як паўзе? I, нарэшце, хто такі паўзе?
Вядома, такіх дакладных пытанняў у яе галаве не было, але ўсёй сваей істотай дзяўчынка імкнулася разгадаць гэтую загадку. Яна працягнула была руку, але дакрануцца пабаялася. А калх тое папаўзло прама на яе, то Ірачка задам-задам пачала адсоўвацца і, нарэшце, закрычала.
На шчасце, ішла міма нейкая цётка і ласкава сказала:
Глянула яна, а там далека, ля другога ганка, дзе раней варушыўся адзін чалавечак, цяпер скачуць, крычаць і махаюць рукамі двое. Самае галоўнае — вельмі пацешна скачуць. А хто ж будзе здалёк спакойна глядзець, як скачуць?
Ірачка паспешна павярнулася на бок, уперлася рукамі ў зямлю, паказала свету свае запэцканыя штонікі і стала на ногі. Дарога была вялікая. Трэба было перабірацца цераз вялікія равы і ўзгоркі, якія перасякалі двор наўскасяк, потым прайсці поле, выйсці на сцежку і па беразе рачулкі дайсці да тых, што скакалі.
А скакалі яны нездарма: яны перагарадзілі плацінай раку, прыладзілі бутэльку з адбітым дном і пусцілі ваду праз рыльца. Вынік быў такі эфектны, што мог бы ўскружыць галаву не толькі нашым будаўнікам, а і кожнаму добраму чалавеку.
Але Ірачка была не такая легкадумная, як яны. Яна не заскакала, нават доўга не глядзела, а адразу ж захацела дазнацца, у чым тут справа. Яна ступіла ў ваду і нацэлілася ўхапіць бутэльку за рыльца. Тады зноў пачалася старая, прыкрая гісторыя: пачуліся крыкі: «Нельга! Нельга!» — хлопчыкі ўхапілі яе за плечы і пачалі адцягваць ад пабудовы. I каторы раз усё тое самае «нельга»! Гэта, нарэшце, можа вывесці з цярплівасці самага спакойнага чалавека!
На гэты раз Ірачка забунтавала, заўпарцілася, а калі ўбачыла, што ёй не хапае сілы справіцца з двума мужчынамі, узяла ды і села ў ваду. Тады хлапчукі адчапіліся ад яе і пачалі вельмі смяяцца. Ірачка зразумела, што яна зрабіла нешта вясёлае, цікавае і таксама засмяялася, гледзячы ім у вочы. А каб яшчэ больш дагадзіць такім вясёлым хлапцам, начала рукамі пляскаць па вадзе.
Аднак хлапчукі схамянуліся, што выходзіць нешта нядобрае, і кінуліся выцягваць яе з вады. Тады Ірачка пусціла ў ход моцную сваю зброю — шчыры плач. Аднак і гэта не дапамагло: яе ўсё ж такі выцягнулі і адвялі далей. Нагаварыўшы ёй розных лішніх слоў, хлопчыкі вярнуліся да сваёй пабудовы.
А Ірачка засталася стаяць, мокрая, збянтэжаная, пакрыўджаная. Зноў свет зрабіўся нямілым.
Зноў захацелася бачыць маму. Але гэтае шчасце было такім далёкім, недасяжным: яна цяпер аднаадна ва ўсім свеце...