Бунт звяроy

— Ратуйце! Пятнаццаць тысяч каштуе!
Кінулі матросу ратавальныя кругі, але дарэмна: У гэткім пекле чалавеку выратавацца немагчыма. Толькі бегемот радасна плаваў у вадзе, але глыбіня, хвалі ды салёная вада хутка паказалі яму, што ён не ў родным Ніле, і ён жаласна зароў, нібы просячы дапамогі.
Засмуціліся матросы аб сваім таварышу, але і сумаваць не было часу: крануўся слон разам са сваей клеткай. Калі яго не затрымаць, ён пакрышыць усе клеткі.
— Ланцугоў, вяровак! — крыкнуў капітан.— Затрымаць, чаго б гэта ні каштавала!
Праўда, зачапіць клетку было лягчэй, але як яе стрымаць? Разам са сланом яна важыць шмат тон.
Зачапілі за краты, але ледзь клетка кранулася — некалькі прэнтаў выламалася.
Новы штуршок — і слон паляцеў на львоў. Клетка не вытрымала такога ўдару — і перад ільвамі адчыніўся выхад.
Мігам палуба апусцела. Нават гаспадар вымушаны быў уцячы, пакінуўшы сваіх звяроў на волю лесу. Толькі капітан ды штурвальны засталіся на сваім мосціку. Палуба была уступлена звярам.
Асцярожна, са страхам павылазілі львы на волю. Ледзь трымаючыся на нагах, зрабілі некалькі крокаў і раптам пакаціліся клубком, куляючыся адзін праз аднаго. Не ўтрымаўся наверсе арангутанг і бразнуўся прама на іх. Ільвы — на яго, але іх хутка памірыла хваля вады. «Цары звяроў» мелі выгляд мокрых шчанят.
А слон тым часам усё працаваў. Ён вызваліў тыграў, насарога, ягуараў. Спыніўся ён толькі тады, калі забіўся ў кут і зачапіўся хобатам за борт карабля. Рассыпаліся звяры па ўсёй палубе, ратуючыся хто як мог.
Каб справа не была такой небяспечнай, нават пацешна было б глядзець, як усе гэтыя львы, тыгры, пантэры куляліся па палубе. Ледзь толькі ўстануць на ногі, як карабель нахіліцца на бок,— і яны ўсе разам ляцяць клубком, ляснуцца аб якое-небудзь жалеза, не паспеюць апамятацца, як ужо ляцяць у другі бок. А замест бегемота цяпер коўзаўся насарог.
Калі на палубе засталіся адны звяры, каштан загадаў камандзе ўзброіцца, каб перастраляць драпежнікаў. Пачуўшы гэта, Буш, хаваючыся за дзверы каюты, закрычаў:
— Капітан! Пацярпіце, пашкадуйце! Вы загубіце мяне! Няхай толькі сціхне бура, мы загонім іх назад. Сярод іх ёсць муштраваныя. Бачыце, пакуль што яны нічым не пагражаюць. Калі звяры будуць жывыя, я заплачу дзесяць тысяч марак.
— Я зраблю ўсё, што трэба,— адказаў каштан. Раптам перад ім высунулася... галава вялізнай
змяі! Гэта было ўжо зусім неспадзявана. Капітан з жахам адхіснуўся, а затым выхапіў рэвальвер і некалькі разоў стрэліў у гэтую агідную галаву. Змяя мякка шаснулася ўніз.
— Дзве тысячы каштуе! — прастагнаў Буш. Гэтае здарэнне напомніла аб такіх звярах, пра
якіх да гэтага часу ніхто не думаў. Пра гэтых ціхіх стварэнняў усе забыліся. А яны, як відаць, таксама вызваліліся і распаўзліся па караблі.
— 3 гэтымі будзе больш бяды, як з усімі іншымі,— нахмурыўшыся, сказаў капітан.
У гэты момант пачуліся жудасныя крыкі ўнізе. Крычалі ўсе пасажыры, жаночыя галасы рэзалі сэрца.
— Што яшчэ здарылася? — крыкнуў капітан.
— Тыгр унізе сярод пасажыраў,— быў адказ. Пачуліся стрэлы... Затым капітаву далажылі:
— Адну жанчыну ўкусіла кобра. Змяю забілі.
— Ай-яй-яй! — заскуголіў Буш.— Зноў страта тысяч на пятнаццаць. Я зусім прапаў!
Але капітан не чуў гэтых слоў.
— Паставіць варту ля ўсіх дзвярэй! — загадаў ён.— Усім быць напагатове.
— Капітан,—  узмаліўся  Буш,—  калі  ласка, асцярожней! Няхай не страляюць без патрэбы.
— I так ужо дзве ахвяры маем з-за вашых звяроў! — сурова адказаў каштан.
А ўнізе тым часам адбывалася наступнае.
Аднаго з тыграў з усёй сілы ўдарыла аб дзверы, якія вялі ў пасажырскія памяшканні.
Дзверы не вытрымалі, і звер пакаціўся ўніз па сходнях. Пасажыры кінуліся хто куды. Пакуль тыгр апамятаўся, прыбеглі матросы і застрэлілі яго, але вось у расчыненыя дзверы ўскочыў ягуар, а за ім прабралася змяя. I вось тут загінула адна жанчына.