Лацаронi

Але вось аднаго разу прыйшлі нейкія людзі ў чорных кашулях, пачалася мітусня, крыкі, страляніна, загарэлася суседняя хата, потым іхняя. Маці кудысьці знікла, а бацька застаўся забітым на вуліцы. Джузепе пабег куды вочы глядзяць, заблытаўся, ды так і застаўся пад «чароўным небам ».
Што такое здарылася — ён не разумеў. Памятае толькі, што людзей .у чорных кашулях называлі «фашыстамі». Потым ён часта бачыў на вуліцы цэлыя атрады гэтых фашыстаў з музыкай, са сцягамі, але яны ні на каго не кідаліся, не забівалі. Аднаго разу нават нейкі фашыст даў яму некалькі чэнтызімаў.
Потым ён чуў рознае пра гэтых фашыстаў. Адны казалі, што гэтыя людзі хочуць, каб рабочыя і ўся бедната пакорна працавалі на карысць багатых і не асмельваліся нават думаць пра паляпшэнне свайго становішча. А другія казалі, што фашысты добрыя людзі, што яны клапоцяцца аб тым, каб бацькаўшчына, Італія, была найвялікшай і наймацнейшай ад усіх дзяржаў. Але Джузепе не разумеў усяго гэтага і не разважаў. Ён толькі добра памятаў, што яны забілі яго бацьку, а сам ён галадае, не мае прытулку і ніякай радні.
Аднак ён не заўсёды скардзіўся на свой лес.
У такія дні, як сёння, калі ён зарабіў некалькі чэнтызімаў, ён быў зусім шчаслівы. А радні ён меў досыць: усе лацароні былі яго раднёй.
Надышоў вечар. Вось над касцёлам Святога Януарыя (гэты святы лічыцца абаронцам Неапаля) узляцела ракета, другая. Потым зазванілі званы. Сціхлі званы — зноў ракета. Потым зноў...
Гэта заманьваюць народ у касцёл. Практыка паказала, што на ракеты народ ахвотней ідзе, як на звон або запрашэнні. Пайшоў і Джузепе.
На гэты раз набажэнства было важнее: павінен быў адбыцца цуд — кіпенне крыві святога Януарыя. Цырымонія з цудам робіцца два разы ў год і цягнецца цэлы тыдзень.
Вынеслі на сярэдзіну касцёла срэбную статую Януарыя, пачалі яе з малітвамі апранаць, потым прынеслі шкляную вазачку, у якой была «кроў» Януарыя. Гэты святы зрабіўся са старадаўняга бога Януса за некалькі соцень гадоў перад хрысціян-ствам; яго імем назвалі і месяц «январь».
Ксёндз узяў у рукі вазачку, паказаў народу і, трымаючы высока каля свечкі, пачаў маліцца. Народ стаў шчыра дапамагаць, шаптаць, спяваць, выкрыкваць. Кроў не кіпела. Тады некаторыя пачалі злавацца, папракаць Януарыя, што ён не хоча паказаць цуд. Бабы пачалі плакаць, а мужчыны нават крыху... лаяцца. I вось, нарэшце, кроў закіпела1.
Народ загуў ад радасці і здзіўлення. Пачаў шчыра хрысціцца і Джузепе. Тут ён убачыў у кутку, перад абразом Маткі Боскай, свайго знаёмага лацароні Перучы, дзецюка гадоў дваццаці. Ён так шчыра кленчыў перад абразом, што нічога не заўважаў навокал, нават і вялікага цуда. Джузепе праціснуў. Гэты «цуд» у нас робіцца ў школах. Калі ўзяць такую самую пасудзіну з вадой, але без паветра і патрымаць яе ў руцэ, то ад адной гэтай цеплыні вада кіпіць, бо яе не прыціскае паветра.
ся да яго і дакрануўся да пляча. Перучы азірнуўся і сказаў:
— Вось добра, што я цябе ўбачыўі Ты мне патрэбен.
— Навошта?
— Справа ёсць!
— Якая?
— Зараз скажу, пачакай...
I, адвярнуўшыся, ён пачаў маліцца далей. Ён так шчыра шаптаў, што Джузепе нават мог разабраць словы:
— Прасвятая мадонна, дапамажы! Ну, хоць адзін раз. Табе гэта нічога не каштуе. А я за гэта пастаўлю табе свечку ў тры ліры. А калі добра зараблю, дык і болей. Мінулы раз не дапамагла. Хоць цяпер дапамажы. Дзве, пяць свечак пастаўлю. Змілуйся. А не,— дык прымусіш мяне зусім адвярнуцца ад цябе.
Перучы ўстаў, і яны абодва выйшлі з касцёла.
— Аб чым ты так шчыра маліўся? — запытаўся Джузепе.
— Справа ёсць: пажывіцца можна. Сёння ўначы... Справа небяспечная. Вось я і маліўся, каб мадонна дапамагла. Згодзен за гэта паставіць хоць дзесяць свечак. Але яна раз ашукала мяне, каб ёй гэта бокам вылезла. Астатні раз звяртаюся да яе. Калі і цяпер не дапаможа, выберу сабе другога святога1.
— А якая справа?
— Потым скажу, а пакуль што ідзі дадому і чакай мяне. Я прыйду праз гадзіны тры.