Незвычайная прынада

Маці падышла да круглага бамбукавага кошыка, аблепленага з абодвух бакоў гноем, глянула туды, і сэрца яе сціснулася: там заставалася толькі жмені са дзве рысу. Хоць яна гэта і раней ведала, але калі прыйшлося яго браць, яна зноў, яшчэ з большай сілай, адчула гора.
— Рыс ужо увесь,— сказала яна бацьку.
Той сядзеў на скрыні, глядзеў на гліняную падлогу, утырканую каменьчыкамі, і, відаць, думаў невясёлую думу. Ён даўно ўжо чакаў гэтага моманту, даўно ўжо думаў, як дацягнуць да ўраджаю, але пакуль што нічога не прыдумаў. Суседняму гандляру, арабу Гаміду, ён і так ужо запазычыўся пад гэты ўраджай. Цяпер ужо нічога не дасць.
Але не ў гэтым яшчэ галоўная бяда. Бяда ў тым, што і ўраджаю ніякага можа не быць. Вось ужо месяц, як мусоны не прынеслі ані кроплі дажджу, і ўсё гіне пад палючым індыйскім сонцам. Нават травы няма, і вол ледзь падтрымліваецца лісцем з дрэў.
Перад жыхарамі ўжо лунае жудасная здань голаду, які абавязкова вядзе за сабой і чуму. А гэтыя два сябры часта на працягу некалькіх тыдняў уносяць столькі народу, колькі ёсць у якой-небудзь дзяржаве, як, скажам, у Бельгіі, Нарвегіі ці яшчэ дзе.
Асан выйшаў на дзядзінец, падышоў пад страху, чамусьці пакратаў свой «плуг» — корч з двума канцамі, карацейшым (лямеш) і даўжэйшым (аглобля), зірнуў на баразну з галля, пагладзіў па шыі свайго вала. Калі дадаць да гэтага хату, абыяк складзеную з камення, з земляной столлю, без даху, дык гэта і будзе ўся гаспадарка Асана. А поле? Лепш аб ім і не казаць. Гэты камяністы кавалачак ні ў якім разе пракарміць яго не мог.
Адна надзея толькі на сад, які складаўся з двух мангавых дрэў ды аднаго так званага «гарбузнага» дрэва. На іх яшчэ было некалькі пладоў. Ды яшчэ «гарод» пад імі — некалькі бабоў і засохлых гуркоў. Але ўсё гэта было нібы асуджанае на смерць, бледнае ад пылу.
I ўся веска была нібы асуджанай. Паўголыя людзі ў штанах і цюрбанах ледзь рухаліся па санцапёку ды пазіралі на неба, прагнучы дажджу.
— Можа б, яшчэ раз паспрабаваў ты знайсці працу на плантацыі,— сказала жонка, выйшаўнты на двор.
— Дзе там,— безнадзейна махнуў рукой Асан, але на кожны выпадак парашыў пайсці.
Тут ён заўважыў, што на самым верее мангавага дрэва сядзіць яго дзесяцігадовы сын Сідры.
— Ты чаго гэта туды ўзлез? — крыкнуў бацька.— Астатнія плады нішчыць? Хіба ты не ведаеш, што іх трэба берагчы? Як табе не сорамна? I тваім сестрам, і бацькам патрэбна, а ты хочаш адзін іх з'есці. Зараз жа злазь!
— Не, я не рву, а толькі так, паглядзець,— апраўдваўся сын, злазячы ўніз.
Асан накіраваўся да бавоўнавай плантацыі містэра Гопкінса. Ісці трэба было кіламетраў з восем. Усё навокал напамінала пра няшчасце, усюды пажоўклая трава, пабялеўшыя дрэвы. Па дарозе было яшчэ некалькі вёсак, дзе жылі галодныя людзі, якія таксама жадалі заробку, як і Асан. Дзе ім усім знайсці яго? Асан добра гэта разумеў, але ішоў, абы ісці, абы супакоіць сябе, што ён нешта робіць для свайго ратунку.
Вось направа ад дарогі еярод гаю ўздымаецца «Вежа Маўчання». Асан зірнуў і ўздрыгануўся. Колькі разоў ён хадзіў тут, але неяк Цюрбан — кавалак матэрыі, абкручаны вакол галавы.
Не звяртаў на яе ўвагі, цяпер жа мільганула думка: «Можа, хутка прыйдзецца трапіць туды?»
I ён прыпомніў, як пятнаццаць год назад былі голад і чума, як людзі валяліся па вуліцах, дарогах, як усе хаты былі поўныя мерцвякоў, як людзі ў белых балахонах збіралі іх, бы дровы, і адвозілі ў «Вежу Маўчання». Там іх распраналі і клалі ў рады. А ў паветры насіліся хмары варання: яны чакалі сваёй «законней» здабычы, бо мерцвякі клаліся спецыяльна для іх. Вось і цяпер некалькі груганоў чакаюць не дачакаюцца, пакуль голад і чума не дадуць ім спажывы.
Пачаліся плантацыі. Але ім нішто: сярод поля равы з вадой, якую наганяюць сюды машыны.
«Вось каб і на вясковых палях гэтаксама зрабіць!» — з зайздрасцю падумаў Асан.
На плантацыі працавала шмат шчасліўцаў за некалькі капеек у дзень.
«Куды тут яшчэ совацца?» — зноў падумаў Асан, але ўсё ж пайшоў далей. Ля брамы маёнтка ён знайшоў некалькі такіх, як ён сам.
— Ну што? I ты прыйшоў шукаць працы? — запыталіся яны ў яго.
— Не,— адказаў Асан,— я так сабе, па іншай справе.
— Можа, сына прыйшоў прапанаваць? Ты, здаецца, маеш хлопчыка? — сказаў адзін мужчына.