Незвычайная прынада

Асан недаўменна паглядзеў на яго.
Эх, шкада, што не маю! — адазваўся і другі.— Заработак добры і лёгкі.
— Што такое вы кажаце? Не разумею,— прамовіў Асан.
Не чуў? — запытаўся адзін з рабочых.— Вось зірні, і ён паказаў на газету, прылепленую да сцяны.
— Я не умею чытаць.
— Ну дык я прачытаю,— сказаў адзін з рабочых і прачытаў наступнае:
«Патрабуюцца здаровыя, укормленыя дзеці для прынады пры паляванні на кракадзілау. Будуцъ вернуты ў цэласці».
Спачатку Асан усё роўна не мог уцяміць, у чым тут справа. А калі яму растлумачылі, дык ён проста плюнуў ды пайшоў назад. Але пакуль ён ішоў дадому, ён пачаў разважаць аб гэтым, і тады справа пачала здавацца яму не такой ужо недарэчнай, як на першы погляд. У англічаніна добрая стрэльба, ён, пэўна, добра страляе. Ён, вядома, не адзін пойдзе на паляванне, а з кім-небудзь, у каго таксама будзе стрэльба.
Ды і сам Асан пойдзе з імі. Адным словам, рызыкнуць можна.
Але ж затое за адзін ці два дні можна зарабіць столькі, колькі не заробіш за месяц.
Хоць ен і не ведае, колькі іменна дадуць, але можна меркаваць, што за такую незвычайную справу і заплоцяць незвычайна. Тады ўжо можна будзе спадзявацца перачакаць голад. А калі не скарыстаць гэты выпадак, то ўсё роўна загіне сын, ды і яны разам.
Дадому ён ужо прыйшоў перакананы, што рызыкнуць варта. Ён ведаў, што цяжэй за ўсё будзе пераканаць маці. Каб ухіліцца ад гэтага непрыемнага абавязку, ён парашыў зусім ёй нічога не казаць. Ён пойдзе з сынам на некалькі дзён, а потым прыйдзе з ім і з грашыма.
У парадным пакоі сядзелі містэр Гопкінс і яго прыяцель сэр Джон Блэнсдорф.
— Як вам здаецца, ці знойдзецца хто? — казаў Блэнсдорф.
— Знойдзеццаі — упэўнена адказаў гаспадар.— Гэтага дабра колькі хочаш. Ды і не раз гэтак ужо практыкавалася.
— Вось буду дзякаваць вам за параду! — горача сказаў Блэнсдорф.— А то была б вельмі непрыемная гісторыя: прыехаць так здалёку і нават не пабачыць кракадзіла. Усё роўна, што быць у Рыме і не бачыць Папы.
— Праўда, кракадзілаў цяпер стала значна меней,— тлумачыў Гопкінс,— але ўсё ж такі досыць. Толькі яны вельмі асцярожныя зрабіліся. Нават на цялё ці авечку не ідуць. Толькі супраць дзіцячыны ўстрымацца не могуць.
I Гопкінс шчыра засмяяўся.
— Уявіце толькі сабе,— з захапленнем пачаў гаварыць Блэнсдорф,— якія вострыя пачуцці можна перажыць, калі ведаеш, што ад цвёрдасці тваёй рукі і вернасці вока залежыць жыццё чалавека.
— Ну, якога там чалавека, — скрывіўся Гопкінс.
— Але ўсё ж такі сачыць, як набліжаецца, як пагражае праглынуць, і вось раптам ты з'яўляешся збаўцам. Не кожнаму гэтак здараецца. Шмат хто пазайздросціць мне, калі вярнуся ў Лондан.
— Так, паляванне цікавае,— абыякавым тонам сказаў Гопкінс.
Увайшоў слуга і паведаміў, што прывялі некалькі дзяцей.
— Нават некалькі? — абрадаваўся госць. Дзяцей было  восем  чалавек.  Кожны  бацька
жадаў, каб яго дзіця выбралі, і скоса пазіраў на канкурэнтаў. «Шчасліўцам» аказаўся Сідры...
Па-над джунглямі стаяла ноч. Магутны Ганг імчаў свае чорныя хвалі.
На пакатым беразе пад купай бамбуку сядзеў Сідры. Абсталявалі яго багата: сядзеў ён на белай посцілцы, ля яго былі розныя смачныя рэчы, такія, якіх ён не толькі ніколі не еў, але і не бачыў, і шакалад, і пірожнае, і піражкі, і цукеркі розныя; былі і цацкі.
Толькі яго прывязалі на вяроўцы да дрэва, каб ён не ўцёк дачасна, убачыўшы кракадзіла.
Яго абавязкам было не спаць і варушыцца. Дзеля гэтага яго ўдзень накармілі і прымусілі выспацца.
За некалькі крокаў размясціліся Блэнсдорф і яго слуга, а побач Асан.
Пацягнуліся мінуты, гадзіны. Ноч паглыблялася. Далека ззаду пачуліся галасы звяроў. Паступова ўздымаўся месяц.
Час ад часу Асан моцна шаптаў: