Сям’я

— Ці варта дзеля мяне распачынаць такія турботы?— пачаў я, але гаспадар перапыніў мяне:
— Не дзеля вас, а дзеля іх. Усе яны ведаюць пра тую ноч, хоць некаторыя не памятаюць.
Потым ён расказаў, як прыйшлі нашы, як ён пачаў працаваць, а дзеці вучыцца, як пачалося будаўніцтва новай фабрыкі... А на сённяшні дзень ён заслужены майстар на гэтай фабрыцы. Старэйшы сын — таксама майстар. Зося замужам за рабочым гэтай жа фабрыкі, жыве ў суседняй кватэры.
Пачуўся званок. Праз хвіліну адчыніліся дзверы, і ў пакой увайшоў малады чалавек у шэрым касцюме, з выпраўкай спартсмена.
— Гэта — Сяргей, тэхнік нашай фабрыкі,— адрэкамендаваў бацька.— Яму тады было гадоў сем.
— Трохі памятаю,— сказаў малады чалавек. Перад маімі вачыма паўстаў вобраз залатушнага
хлопчыка ў лахманах, які стаяў тады на палку...
Не паспелі мы сказаць некалькі слоў, як з другіх дзвярэй увайшла маладая дзяўчына і сарамліва спынілася.
— Гэта — Шна, настаўніца нашай фабрычнай школы,— сказаў бацька.— Ей тады было некалькі месяцаў. Яна вас, вядома, не памятае.
— А я памятаю, як вы ляжалі ў начоўках,— сказа ў я, паціскаючы ёй руку.
— Затое я не раз чула пра вас,— адказала яна.
— Ніна!— пачуўся голас маткі з кухні. Дзяўчына пабегла туды, і праз хвіліну я пачуў
бразганне талерак у сталовай.
Праз некаторы час прыйшоў старэйшы сын, Андрэй Іванавіч, высокі, ладны мужчына. Ен сустрэў мяне, як знаёмага.
— Я заўважыў тады,— сказаў ён,— што плячо ваша вельмі прыкметна вытыркаецца з-пад тонкай посцілкі, і аба пёрся на яго локцем.
Затым увайшла маці разам з высокай стройнай дзяўчынай у цёмнай сукенцы.
— Вось вам яшчэ а дна знаёмая,— сказала маці. Студэнтка-хімік. Яна тады хоць і спала, але таксама прымала ўдзел у агульнай справе.
Я ўспомніў двухгадовую дзяўчынку, што спала тады на палку...
— А дзе той слаўны хлопчык Міколка, які нават за цукерку не выдаў мяне?— спытаўся я.
— Зараз прыйдзе і ён,— адказала маці.— Хоць мы ўсе і часта бачымся, але вельмі рэдка бывае, каб усе сабраліся разам. Гляджу я цяпер на вас, успамінаю тыя часы, тую ноч, і самой не верыцца, што мы — тыя самыя людзі.
— А я лічу, што не тыя,— сказаў бацька.— Мы з табой тады былі старыя, а цяпер — во!
Ен устаў, узяўся ў бокі і тупнуў перад жонкай нагой. Усе мы аж зайшліся ад смеху і не пачулі, як у пакой увайшлі тэхнік і прысадзісты круглатвары лётчык.
— Вось вам і Міколка!— усклікнуў бацька, убачыўшы яго.— Каб ён цяпер усеўся на вас, вы яшчэ больш спалохаліся б, як тады.
Лётчык ад брата ведаў ужо, хто я, і, вітаючыся са мной, сказаў:
— А ў мяне ў памяці засталося нешта цёмнае, страшнае, круглы твар немца з вусамі — і больш нічога.
— Цяпер ужо ўсе сабраліся,— сказала гаспадыня.— Прашу ў сталовую.
Вялікі стол быў убраны, як на банкеце. Бялюткі абрус, талерачкі з закускамі, бутэлькі з вінамі, кветкі. За стадом — дружная кампанія: перадавыя рабочыя, савецкія інтэлігенты, вайсковец. Кожны займае свае пэўнае месца ў грамадстве, адчувае, што ён патрэбны, карысны, ведае, што яму не трэба баяцца ніякіх нечаканасцей, што сам ён стварае і свае шчасце, і шчасце ўсёй радзімы... Вось устае высокі сівы чалавек з чаркай у руцэ і кажа:
— Дзещ" мае! Сёнйяшні дзень выдаўся для нас сямейным святам. Сёння мы найбольш выразна бачым, чым мы былі і чым сталі. Вып'ем нашу першую чарку за тых, хто стварыў нам гэтае свята...
Паважная жанчына з серабрыстымі валасамі і шчаслівымі вачыма абыходзіць з чаркай кожнага, цалуе яго, а потым, адвярнуўшыся, чамусьці выцірае вочьг хусцінкай...
Я сяджу, як зачараваны. Праз сцены я бачу ўбогую хацінку, «кучу дзяцей» на палку, панурага сухога чалавека ў зрэбнай кашулі і шчуплую змораную жанчыну гадоў трыццаці пяці ці пяцідзесяці. Я нават чую яе голас: «Нарадзіліся яны на свае няшчасце і на наша гора...»
Я хацеў быў напомніць гэтыя словы, але ўстрымаўся: не варта псаваць сямейнае свята...