Сям’я

Вядома, успомнілася тая восеньская ноч, убогая хацінка і «куча дзяцей», якая выратавала мяне. Што з імі цяпер? Ці ёсць які след на тым месцы?
Быў выхадны дзень. Установы не працавалі, і я не мог вырашаць свае справы, дзеля якіх прыехаў. Мне заставалася толькі сядзець у гасцініцы ці бадзяцца па горадзе. I я паехаў туды, да хатак.
Машына хутка вынесла мяне за горад. Але не па такой да розе, па якой я ішоў калісьці. Тэта было бліскучае асфальтавае шасэ. I адлегласць да таго месца была не такая, а, як кажуць, рукой падаць. А замест хатак быў цэлы гарадок: фабрычныя карпусы, трохпавярховыя жылыя камяніцы, асфальтавыя вуліцы, жыццярадасныя скверы, Палац культуры — адным словам, усё тое, што мы бачым у розных кутках вялікага Савецкага Саюза. Дзе тут знойдзеш сляды былых хатак?
Мясцовасць знаёмая. Пазнаю нізіну і ўзгорак. Пазнаю нават хвойнік. Каля яго павінен быць яр, а недалёка ад яго і была хацінка маіх мілых гаспадароў. Цяпер там стаіць белая камяніца.
Я вылез з машыны і пачаў хадзіць паміж камяніц па асфальтавых дарогах і дварах. Але я нічога гэтага не бачыў. Скрозь іх перад маім зрокам паўставала зусім іншае — цёмныя, старыя хаціны...
Многа бачыў я такіх савецкіх гарадкоў і гарадоў, але ніколі не перажываў таго, што цяпер. Бо не было ў мяне такіх успамінаў, як цяпер. Вось каля гэтага фантана стаяла тая хатка, з якой наглядаў мой гаспадар. Там, на асфальтавым двары, стаяў коннік. Значыцца, каля гэтай клумбы, на кол якой катаюцца на веласіпедах дзеці, і была хатка, у якой я начаваў. Памятаю, як я ішоў з той нізінкі праз сквер і праз гэты дом вунь на тую хвою...
Як хацелася ўбачыць каго-небудзь з той еям'П Паспрабую спытацца вось у гэтай прыгожай сінявокай інчыны, што ідзе насустрач з сумкай у руках.
— Выбачайце,— кажу,— ці не ведаеце вы тут чалавека па прозвішчы... э-э... здаецца, Карнейчык?
— Карнейчыка не ведаю,— адказала яна,— а Карнейка ёсць.
— На гэтым месцы калісьці стаяла яго хатка,— растлумачыў я.
— Адкуль вы ведаеце?— здзівілася яна.
— Я ў яго начаваў дваццаць гадоў назад.
— Вы?! Гэта вы?— усклікнула яна яшчэ з большым здзіўленнем.— Вы ж начавалі ў нас! Мы вас хавалі ад немцаў. Я памятаю тую ноч.
Я гатоў быў схапіць яе ў абдымкі. Дык вось яна, сінявокая, светлавалосая, бледная дзяўчынка!
— Хадзем да таткі,— сказала яна і пайшла наперед.
— Ен тут?!— узрадаваўся я.
— А чаго яму выязджаць з свайго наседжанага гнязда?— усміхнулася яна.
«Гняздо» было на другім паверсе. Жанчына націснула званок. Дзверы адчыніла паўнаватая жанчына з маладжавым тварам і сівымі валасамі.
— Ведаеш, мама, каго я прывяла?— весела сказала дачка і таемна прашаптала:—Гэта той самы госць, якога мы ўсе калісьці ратавалі ад немцаў.
— Няўжо?!— пляснула рукамі маці.— Ніколі не пазнала б.
— Ды і вы не такая,— казну я, паціскаючы ёй руку.— Каб не валасы, был: б маладзейшая, як тады.
Мы стаялі ў прыхожай. Направа кухня, водаправод і дзверы, відаць, у ванную. Налева і наперадзе — дзверы.
Усе трое мы ўвайшлі ў адзін з пакояў. За пісьмовым стадом з настольнай электрычнай лямпай сядзеў высокі сівы чалавек з поўным, гладкім тварам і чытаў газету. Убачыўшы нас, ён зняў акуляры і ўстаў, з цікавасцю пазіраючы на мяне і на жонку з дачкой, якія хітра ўсміхаліся.
— Паспрабуй адгадацъ, хто гэта?— сказала дачка, паказваючы на мяне.
Стары паглядзеў і паціснуў плячыма:
— Не магу ўспомніць.
А ты яшчэ, здаецца, учора ўспамінаў, як мы ратавалі яго,— сказала жонка.
— Вы—той самы чалавек?!—з надзвычайным здзіўленнем усклікнуў стары і схапіў абедзвюма рукамі маю руку.— Вельмі прыемна. Сядайце, калі ласка. Цяпер я ўжо магу даць лепшы прытулак.
— Бачу, бачу,— адказаў я.— Але перш за ўсё я хачу ведаць, як жывуць вашы дзеці, мае збаўцы. Раскажыце пра іх. Мяне вельмі цікавіць іх лес.
— Не толькі расказачь, але і паказаць можам,— адказаў гаспадар.— Сёння ж выхадны. Зараз склічам сямейны пленум. Ты, Зося, будзеш адказнай за арганізацыйную частку, а ты, маці,— за гаспадарчую.
— Добра,— адказалі жанчыны і выйшлі.