Сям’я

Не ведаю, які выгляд меў цяпер палок збоку, але гаспадар, адышоўшы ад акна, задаволена сказаў:
— Вельмі добра! Самы хітры немец не здагадаецца. Цяпер я жадаў толькі аднаго:   каб яны  хутчэй
прыйшлі, бо ляжаць нерухома было вельмі нязручна.
Нарэшце гэты момант надышоў. Пачуўся грукат не толькі ў дзверы, але і ў вокны. Закрычала малое дзіця. Маці ўзяла яго на рукі і села ля маёй галавы. Відаць, яна пачала яго карміць.
Бразнулі дзверы, загрукалі боты.
— Да вас заходзіў які-небудзь чалавек?— пачуўся рэзкі голас.
— Праўду гаварыль, а то — капут,— растлумачыў другі пісклявы голас.
— Не, паночкі, ніякага чалавека не было,— загаварылі разам гаспадар і гаспадыня.
— Глядзіце, калі знойдзем, усім вам будзе канец! — крыкнуў першы голас.
Застукалі пад палком і ў кутку пад лавамі. Ледзь не дакранаючыся да маіх ног, палезлі на печку, нават заслонка ад печы забразгала — яны глядзелі і ў печку!
Старэйшы хлопчык прыўзняўся і абапёрся на мяне локцем. Гэты натуральны рух мне спадабаўся.       
Але я вельмі занепакоіўся, калі заварушыўся і пяцігадовы Міколка.
— .Міколка, ты чаго ўстаў? Лажыся, спі!—крыкнула маці і хацела палажыць яго на месца. Але ён заўпарціўся, пачалася на маёй спіне тузаніна. (Потым мы даведаліся, што ён хацеў на мяне сесці, «каб лепш схаваць» мяне.)
Тады я пачуў словы, ад якіх у мяне сціснулася сэрца. Гаварыў адзін з прыйшлых, стараючыся надаць свайму голаеу надзвычайную пяшчоту; акурат як той воўк у казцы «Чырвоная ІІІа пачка».
— Міколка, ты не спаў? Ты бачыў дзядзьку, які сёння да вас прыходзіў?
— Не,— паспяшаўся адказаць Міколка, нават не дачакаўшыся апошніх слоў.
— Скажы праўду, дзетка. Дзядзька нас хоча бачыць, ён чакаў нас. Калі скажаш, дам табе цукерку.
На гэты раз Міколка не спяшаўся з адказам; ён пачуў такое, аб чым яго не папераджалі. Ен чакаў, што лютыя немцы будуць крычаць, сварыцца, а тут зусім наадварот.
Відаць, маці ў гэты час глядзела на яго неяк асабліва, бо пачуўся грозны голас немца:
— Матка, прэч! Маці злезла з палка.
— Не бойся, Міколка, скажы, бачыў дзядзьку? — казаў той жа «пяшчотны» голас.
— Не бацыў,— адказаў Міколка.
— А ты?
— Ніякага дзядзькі не бачыла,— пачуўся голас дзяўчынкі.
— А вы?
— Шякага дзядзькі ў нас не было,— хорам адказалі ўсе іншыя дзеці.
— Бяры агонь, свяці нам!— закамандаваў нехта.
— Зараз,— адказаў гаспадар.
Затым варочалі нешта і стукалі ў сенцах, тупалі над галавой па столі, шукалі на двары ў хлеўчыку, пад паветкай. Нарэшце ўсё сціхла. Гаспадар вярнуўся ў хату.
— Пранесла!— ска за ў ён радасна.
Але прыйшлося яшчэ паляжаць, пакуль немцы зусім выбраліся з пасёлка. Усе мы былі ўзбуджаныя, радасныя, хвалілі дзяцей, асабліва Міколку.
Пераначаваў я на падлозе, а на другі дзень пайшоў у горад і выканаў свае задание
Прайшло дваццаць год. Ліхія часы для нашай радзімы прамінулі, як сон. Устала на ўвесь свой рост новая, магутная савецкая дзяржава. Дзе толькі не пабываў я за гэты час! I нарэшце трапіў на некалькі дзён у той самы горад М.