Сям’я

— Выбачайце, пане. Я не ведаю, хто вы такі. Можа, вы іначай гледзіцё на немцаў. А мне дзякаваць ім няма за што.
Я засмяяўся. Выявілася, гэты добры чалавек, гаворачы аб сваіх дзецях, думаў аб тых, хто прынёс ім няшчасце — аб немцах,— і выказаў сваю думку, не падазраючы, як яна злучаецца з папярэднімі словамі.
Я палажыў яму руку на плячо і сказа ў:
— Дарагі таварыш! Я толькі што адтуль, з-за ракі, і сам хаваюся ад немцаў.
I адразу ўсім нам зрабілася легка.
— Сядайце, калі ласка!— сказалі гаспадар і гаспадыня разам.
Я сеў і агледзеў хату. Малая, трухлявая, з земляной падлогай і маленечкімі акенцамі. Стол, дзве лавы, печ на трэцюю частку хаты і палок адзін на ўсіх.
Гаспадар высокі, сухі, з вострай бародкай, гадоў пад сорак. Зрэбная кашуля целяпаецца на ім, як на калу. Гаспадыня шчуплая, з заклапочаным тварам, а гадоў ёй можна даць і трыццаць пяць і пяцьдзесят.
А затым—«куча дзяцей». Бледны дзесяцігадовы хлопчык стаяў ля стала і сачыў за кожным маім словам, за кожным рухам. Каля яго, задраўшы галаву, стаяў замурзаны пяцігадовы карапуз; ён толькі што прачнуўся і злез з палка, каб падзівіцца на незвычайнага госця. На кончык лавы баязліва прысела васьмігадовая дзяўчынка з вострым носікам, ільнянымі валасамі і вялізнымі сінімі вачыма. На палку, стаяў залатушны хлопчык гадоў пад сем, ля яго ног спала, раскінуўшыся, двухгадовая дзяўчынка. А ў начоўках ля печы спала яшчэ грудное дзіця.
— Як вы жывяце?— само вырвалася ў мяне пытанне.
— А мы і самі не ведаем,— горка ўсміхнулася гаспадыня.
— Я хаджу ў горад на розную падзённую працу,— сказаў гаспадар.— Але якія цяпер заробкі,— махнуў ён рукой.
— А зямля ёсць?
— Агарод. 1м і трымаемся яшчэ на свеце. Ды што аб гэтым казаць,— перапыніў сам сябе гаспадар і, падсунуўшыся да мяне, спытаў:—Вы лепш скажыце, што там? Ці хутка нашы прыйдуць?
Колькі разоў я чуў гэтае пытанне ў розных кутках Беларусі!
Я пачаў расказваць, як Ленін мабілізуе народ на барацьбу з ворагам, як рабочыя ідуць у армію, як...
За акном пачуўся конскі тупат. Я адскочыў ад акна і інстынктыўна выхапіў рэвальвер.
— Гасіце святло!— шапнула гаспадыня.
— Не трэба!— сказаў гаспадар.— Адразу ўзнікне падазрэнне, што мы чагосьці баімся.
Я з ім згадзіўся, а сам пайшоў да дзвярэй.
— Пачакайце!— ціха сказаў гаспадар і прытуліўся тварам да шыбы. Галава яго закрыла цалкам акно. Усе стаіліся.
— Яны спыніліся ля крайняй хаты... Будуць па чарзе абыходзіць усе хаты... Вунь стукаюцца і крычаць..
Значыцца, было яшчэ некалькі хвілін часу. Можна ўцячы. Усё залежыць ад таго, ці пэўна яны ведаюць, што я тут, ці мяркуюць прыблізна? У полі мяне ніхто не бачыў, я гэта ведаю. Маглі бачыць на якой-небудзь вуліцы з гэтага боку горада і на кожны выпадак накіравацца сюды. Ад гэтага залежала, наколькі настойліва яны будуць щукаць. Але і ў тым, і ў другім выпадку нельга было спадзявацца, каб знайшоўся такі дурань, які не здагадаўся б у часе вобыску хат паставіць варту вакол усяго пасёлка. Усё гэта мільганула ў маёй галаве значна хутчэй, чым тут напісана. I нібы ў адказ на мае думкі пачуўся голас гаспадара:
— Налева, за хатамі, стаіць коннік...
Так яно і ёсцв — варта пастаўлена навакол. Ну што ж, прыйдзецца прабівацца...
Тады гаспадыня прапанавала свой план:
— Чаго лезці ў пятлю? Кладзіся на палок ля сцяны, а мы паложым на цябе дзяцей.
— Правільна!— сказаў гаспадар, не паварочваючы галавы ад акна.
Я згадзіўся. Мігам лёг я ўздоўж сценкі, на мяне навалілі рознага рыззя і пачалі «абляпляць» дзецьмі. Проста кажучы, пачалі ўпоперак класці іх галовамі на мяне, як на падушку. Прыстасавалі і тое малое, што спала. Нават грудное паклалі побач, а начоўкі паставілі пад палок.
— Памятайце, дзеткі,— казала маці,— нікому ыі слова. Калі немцы знойдуць гэтага дзядзьку, то заб'юць яго і нас. Разумееш, Міколка?— звярнулася яна асобна да малодшага.
— Лазумею,— адказаў ён сур'езна.