Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) нарадзіўся 10.5.1883 г. у горадзе Лібава (цяпер горад Ліеная, Латвія) у сям'і сталяра.
Дзяцінства правёў на радзіме маці — у вёсцы Лебянішкі Ковенскай губерні (цяпер Літва). Скончыў пачатковае, затым рамеснае вучылішча ў Коўне (цяпер Каунас, Літва). У 1899 г. пастушу у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Быў выключаны за ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі. У 1903 г. здаў экстэрнам экзамен і атрымаў званне настаўніка пачатковай школы. Працаваў памочнікам настаўніка ў Новым Месцы (Літва), у вёсцы Бытча на Барысаўшчыне. У 1906 г. удзельнічаў у нелегальным з'ездзе рэвалюцыйна настроеных настаўнікаў у в. Мікалаеўшчына. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты над нагляд паліцыі. Толькі ў 1911 г. удалося ўладкавацца выкладчыкам геаграфіі і гісторыі ў Мінскую прыватную гандлёвую школу. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у школе, у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, у Наркамаце асветы БССР, у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. 3 1930 г. быў на творчай працы. Член СП СССР з 1934 г. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны» і медалям.
Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Памёр 3.8.1971 г. У 1923 г. у газеце «Савецкая Беларусь» і ленінградскім часопісе «Бегемот» друкаваў фельетоны. 3 першым апавяданнем выступіў у друку ў 1926 г. (часопіс «Беларускі піянер»). Аўтар кніг аповесцей, апавяданняў «Чалавек ідзе» (1927), «У краіне райскай птушкі» (1928, 1983), «Сын вады» (1928), «Палескія рабінзоны» (1930, аповесць экранізавана ў 1935), «Слёзы Тубі» (1930), «Аповесць будучых дзён» (1932), «ТВТ» (1934), «Вакол свету» (1947), «Шлях з цемры» (1948), «Апавяданні» (1951), «Аповесці і апавяданні» (выбранае, 1954), «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (часопіс «Маладосць», 1954—1955), «Аповесці і апавяданні» (1969), апавядання «Цётка Эмілія» (1954), байкі «Пекла» (1929), рамана «Амок» (1930). У 1952 г. выйшлі Выбраныя творы, у 1960 г.— Збор твораў у 2-х, у 1975 — 1976 гг.— у 4 тамах.
Аўтар п'есы «Памылка» (апублікавана і пастаўлена ў 1940), аднаактовак «Хата з краю» (1941), «Балбатун» (1946).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Г. К. Андэрсена, Д. Маміна-Сібірака, М. Прышвіна, А. Чэхава, Р. Кіплінга, М. Твэна, Ж. Верна, В. Гюго, А. Гайдара, В. Шклоўскага, А. Конанава.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (пасмяротна, 1972) за аповесці «Чалавек ідзе», «У краіне райскай нтушкі», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», «ТВТ», «Шлях з цемры», раман «Амок».