СУРОВАЯ ПРАЎДА I КРЫЛАТАЯ ФАНТАЗІЯ

У какцы 1924 года Центральны камітэт камсамола Беларусі пачау выдавал часопіс «Беларускі піянер». Шянерскі рух да гэтага часу ахапіў шырокія масы дзяцей як у горадзе, так і ў вёсцы. Піянерскай арганізацыі належала вялікая роля ў камуністычным выхаванні новага пакалекня. I вядома, што на першы піянерскі часопіс ускладаліся немалыя задачы. «Беларускі піянер» павінсн быў не толькі асвятляць жыццё і працу піянерскай арганізацыі, а і змяшчаць ка сваіх старокках розныя іншыя цікавыя матэрыялы.
Перад рэдакцыяй сур'ёзна паўстала лытанне аб аўтарскіх кадрах. Мы шукалі такія кадры як сярод важатых, так і сярод настаўнікаў і пісьменнікаў.
Аднойчы мастак Анатоль Тычына, які прымаў удзел у афармленні часопіса, параіў пагаварыць з настаўнікам 25-й чыгуначнай школы г. Мінска Іванам Міхайлавічаы Фёдаравым.
— Вельмі цікавы ён і настаўнік, і чалавек,— хваліў яго Анатоль Тычына.— Свае предметы — гісторыю і геаграфію — ведае не горш за якога прафесара. Ен можа быць вам карысны.
Мастак 'І'ычына сам выкладаў малянанне ў 25-й школе і, нядома, добра ведаў свайго калегу па працы.
Я запрасіў Івана Міхайлавіча ў рэдакцыю. Да гэтага мы энайшлі ўжо сярод настаўнікаў некалькі добрых аўтараў. Яны сапраўды дапамагалі нам і парадамі, і матзрыяламі пазнавальнага характару.
Праз некаторы час у рэдакцыю зайшоў новы для мяне чалавек. Немалады, салідны з выгляду, у акулярах. Паліто і капялюш яго, відаць, былі мала маладзейшыя за свайго гаспадара. I такі самы добра пацёрты цёмна-рыжы партфель у руках.
Крыху здзіўлена паглядаючы на мяне, наведвальйік спытаўся:
— Дык ты і ёсць сам рэдактар піянерскага часопіса?
Больш у рэдакцыі нікога не было. Рэдкалегія наша, пры якой я ў тыя гады выконваў фупкцыі і сакратара, і рэдактара, збіралася толькі калі была ў гэтым патрэба. А заводзіць аддзелы са штатам тады яшчэ не было моды.
Відаць, мой узрост эдзівіў наведвальніка. Ен, пэўна, спадзяваўся ўбачыць рэдактара такога, як сам, можа, нават і вусатага, якім быў рэдактар газеты «Беларуская веска». А тут перад ім звычайны камсамолец, разы ў два, калі не больш, маладзейшы за яго.
Пазнаёміўшыся, мы перайшлі да справы. Я расказаў настаўніку Фёдараву пра часопіс і пошукі супрацоўнікаў, а ён скупа — пра сябе і сваю работу.
— Што ж, падумаю,— сказаў нарэшце.— Можа, што і напішу для вас.— А потым, ужо надзяваючы капялюш, дадаў:— Прызнаюся, я спрабаваў і спрабую пісаць ссе-тое. Нават і друкаваўся. Праўда, дробязь была. Але ёсць у мяне і нешта большее — фантастычкыя нарысы з жыцця першабытных людзей. Я іх нікому яшчэ не паказваў. Ван жа яны, вядома, не падыдуць? Нічога піянерекага ў іх няма,— усміхнуўся ён.— Ды і падшліфаваць іх яшчэ трэба як след.